top of page
Search

У Полацку затрыманы актывіст СПБ Віктар Стукаў

Сёння ў Полацку быў затрыманы вядомы прафсаюзны дзеяч Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ) Віктар Стукаў. Стала вядома, што ў яго дома адбыўся вобшук і канфіскавана кампутарная тэхніка.


У Полацку затрыманы актывіст СПБ Віктар Стукаў
Віктар Стукаў

Некалькі тыдняў таму, арыштавалі яго жонку Святлану за падпіску на старонку BySol у Facebook. Жонка прафсаюзнага актывіста прабыла пад вартай 72 гадзіны, а 1 сакавіка суддзя суду Полацку і Полацкага раёну Яніна Марцулевіч прызнала Святлану Стукаву вінаватай паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП і асудзіла жанчыну да 15 сутак арышту. Тыдзень таму быў затрыманы і арыштаваны на 15 сутак старшыня свабоднага прафсаюза Мікола Шарах.


Віктар, неаднаразова затрымліваўся за сваю грамадскую дзейнасць. Апошні раз яго затрымалі 12 верасня мінулага году на полацкім вакзале, проста ў цягніку «Полацк-Масква».


Спачатку яго накіравалі адбываць арышт, прысуджаны яшчэ ў 2021-м годзе за рэпост матэрыялаў з інфармацыйнага рэсурсу, пазней прызнанага экстрэмісцкім. Калі Стукаў ужо быў за кратамі, яго асудзілі яшчэ раз – ужо за несанкцыянаванае пікетаванне паводле арт. Бо ў ягоным тэлефоне супрацоўнікі міліцыі знайшлі здымкі з паслявыбарчых пратэстаў 2020 г.

На дадзены момант не ясна, што стала падставай для арышту.

bottom of page