top of page
Search

На шклозаводзе "Нёман" і на жлобінскім БМЗ прайшлі затрыманні

У Беларусі праходзіць серыя затрыманняў працоўных. Брутальныя і дэманстратыўныя затрыманні працягнуліся і на гэтым тыдні.


Security forces are waiting for Alexander Zhuk in the dormitory where he lives. Screenshot from the Grodno GUBAZiK channel
Сілавікі чакаюць работніка ў інтэрнаце, дзе ён жыве. Скрыншот з канала гродзенскага ГУБАЗіК

На гэты раз з'явілася інфармацыя аб затрыманні работнікаў на шклозаводзе "Нёман" у Бярозаўцы (Лідскі раён Гродзенскай вобласці).


Паводле інфармацыі Белсата, былі затрыманыя каля дзесяці работнікаў прадпрыемства. Іх дэманстратыўна выводзілі з цэхаў у кайданках у атачэнні сілавікоў. На думку крыніцы, іх маглі б выклікаюць позвай у аддзяленне міліцыі, а не затрымліваць на заводзе "тварам у падлогу". Па меркаванні крыніцы гэта робіцца для дэманстратыўнасці і запалохванні астатніх супрацоўнікаў.


Звычайна прычынай такіх затрыманняў з'яўляюцца каментары ў сацсетках з крытыкай прадстаўнікоў улады ці падпіскі на “экстрэмісцкія” паблікі ў сацсеях. Хтосьці абыходзіцца адміністрацыйным арыштам, штрафам. Іншых могуць пасадзіць на рэальны тэрмін.

Таксама на гэтым тыдні быў арыштаваны ўдзельнік стачкі 2020 года на Жлобінскім БМЗ - Аляксей Аўдзееў. Праваабаронцам стала вядома аб затрыманні як мінімум трох чалавек у Жлобіне, нібыта за непадпарадкаванне міліцыі.


У Ваўкавыску прайшло брутальнае затрыманне Аляксандра Жука. Мужчына раней працаваў вадзіцелем, а зараз працуе слесарам на дзяржпрадпрыемстве. Яго затрымалі за рэпост незалежнага рэсурсу, прызнанага ўладамі "экстрэмісцкім". Затрыманне праводзілі пяцёра ўзброеных сілавікоў, якія адразу ж павалілі яго на зямлю.


На працягу апошняга месяца на прадпрыемствах Беларусі па ўсёй краіне праходзяць масавыя затрыманні работнікаў прадпрыемстваў заўважаных у нелаяльнасці дзейнага ў краіне рэжыму.


Read this text in eng or рус

bottom of page