top of page
Search

На заводзе «Нёман» трэцяя хваля затрыманняў рабочых

Па інфармацыі лідскага Telegram-канала на шклозаводзе «Нёман» зноў прайшлі масавыя затрыманні працоўных.


photo // euroradio.fm
photo // euroradio.fm

Затрыманні ў Бярозаўке адбыліся 15 снежня 2023 г. Па меркаванню Telegram-канала прычынай затрыманняў сталі падпіскі і лайкі, якія людзі ставілі пад публікацыямі апазіцыйных выданняў у сацсетках.


Вядома, што на гэты раз былі затрыманы восем асобаў.


Гэта ўжо трэці выпадак за апошнія паўгады. Мінулыя затрыманні прайшлі 13 жніўня і 8 снежня гэтага году. Тады агулам былі затрыманы каля 20 чалавек.

На працягу 2023 года на прадпрыемствах Беларусі па ўсёй краіне праходзяць масавыя затрыманні работнікаў заўважаных у нелаяльнасці дзейнага ў краіне рэжыму.

Read this text in eng or рус

bottom of page