top of page
Search

Віцебскі абласны суд пакінуў ў сіле пастанову пра арышт прафсаюзнай актывісткі

Віцебскі абласны суд адхіліў апеляцыю актывісткі Валянціны Болбат з Верхнядзвінску, якая паспрабавала аспрэчыць рашэнне Наваполацкага суда, вынесенае 19 чэрвеня.


Valiantsina Bolbat
Валянціна Болбат

Суд першай інстанцыі прыгаварыў Болбат да 30 сутак арышту па абвінавачанні ў парушэнні артыкула 19.11 часткі 2 і артыкула 24.23 часткі 3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Абласны суд пакінуў рашэнне першай інстанцыі без зменаў, паведамляе Віцебская Вясна.


Суддзя Зінаіда Балаболава вынесла прысуд на падставе пратакола міліцыі, складзенага 29 красавіка. Падчас праверкі сацыяльнай сеткі "Аднакласнікі" было знойдзена відэа, размешчанае на рэсурсе, прызнаным беларускімі ўладамі экстрэмісцкім.


Відэа змяшчала выяву нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга, які аўтары пратаколу трактавалі як несанкцыянаваны пікет. Улічваючы папярэднія выпадкі судзімасці жанчыны па аналагічных правапарушэннях, яе дзеянні былі прызнаны паўторнымі ў адпаведнасці з артыкулам 24.23 частка 3 КаАП.

Арышт Валянціны Болбат не з'яўляецца першым для вядомай актывісткі з Верхнядзвінска. Умовы ўтрымання ў турме негатыўна адбіліся на яе здароўі, выклікаўшы гіпертанічны крыз, праблемы з сэрцам. Па гэтай прычыне яе некалькі разоў шпіталізавалі пасля знаходжання ў Наваполацкім ЦІПе. Акрамя таго, жанчына мае даўгі з-за раней накладзеных адміністрацыйных штрафаў. Усяго сёлета Валянціна Болбат была судзімая шэсць разоў па артыкулах 19.11 і 24.23 КаАП.


Крыніца: viciebskspring.org


Read this text in eng or рус

bottom of page