top of page
Search

Актывіста БНП асудзілі на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму


12 чэрвеня Гарадзенскі абласны суд вынес прысуд для актывіста Беларускага Незалежнага прафсаюза (БНП) Максіма Сеніка.


Суддзя Мікалай Рачынскі
Суддзя Мікалай Рачынскі вынес прысуд – 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Вядома, што Максім збіраецца падаваць апеляцыю на прысуд.

Прафсаюзнага актывіста абвінавацілі па некалькіх артыкулах крымінальнага кодэкса: 368 ч. 1 – Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; 361 арт. 4 ч. 2 – Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці; 361 арт. 4 ч. 1 – Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.


На дадзены момант у калоніях і турмах знаходзяцца больш за чатыры дзясяткі прафсаюзных лідараў і актывістаў дэмакратычных прафсаюзаў, а дзейнасць незалежных прафсаюзаў у краіне забаронена.


Read this text in eng or рус

bottom of page