top of page
Search

Актывістку прафсаюза РЭП збівалі ў калоніі

Па інфармацыі праваабаронцаў "Вясны", палітзняволеную актывістку Паліну Шарэнду-Панасюк, супраць якой узбуджана новая крымінальная справа, збілі ў папраўчай калоніі № 24.


Activist Palina Sharenda-Panasiuk
Activist Palina Sharenda-Panasiuk //euroradio.fm

Паводле былой зняволенай, якая бачыла Паліну напрыканцы чэрвеня ў СІЗА на Валадарскага, у "яе было пабіта пераноссе і былі бачны два фінгалы". Як яна распавядае, гэта зрабілі іншыя зняволеныя, якіх да Паліны падсадзіла адміністрацыя папраўчай калоніі.


Акрамя гэтага, муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда распавёў, што ў чэрвені Паліне выклікалі хуткую дапамогу і адпраўлялі яе на некаторы час у санчастку. Па ягоным меркаванні, жонка магла быць збіта менавіта ў гэты час.

Нядаўна Паліну накіравалі на экспертызу ў Рэспубліканскі цэнтр псіхічнага здароўя "Навінкі". Этап туды адбываўся праз "Валадарку". Але Паліна адмовілася ад экспертызы — яна не размаўляла з лекарамі, адмовілася прымаць любыя лекі, а таксама адмовілася здаваць любыя віды аналізаў. У выніку Паліну тэрмінова, спецэтапам, адправілі на "Валадарку" і літаральна праз пару начных гадзін з СІЗА-1 яе адправілі назад у калонію № 24 у Зарэччы.


Крыніца: spring96.org


Read this text in eng or рус

bottom of page