top of page
Search

Супраць актывісткі прафсаюза РЭП завялі чарговую крымінальную справу

Палітвязень і актывістка Беларускага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Паліна Шарэнда-Панасюк адмовілася ад праходжання псіхіятрычнай экспертызы ў Рэспубліканскім цэнтры псіхічнага здароўя ў Навінках.


Palina Sharenda-Panasiuk // photo: bgmedia
Паліна Шарэнда-Панасюк // photo: bgmedia

Пасля яе адмовы ад беларускага грамадзянства ў знак пратэсту супраць катаванняў у Рэчыцкай жаночай калоніі, яе накіравалі ў Навінкі. Аднак усяго праз некалькі гадзін, 13 ліпеня, яна была адпраўлена назад у калонію. Псіхіятары не змаглі правесці неабходныя абследаванні, бо Паліна адмовілася размаўляць з імі, прымаць лекі і здаваць аналізы, інфармуе праваабарончы цэнтр “Вясна”.


Нагадаем, што Паліна Шарэнда-Панасюк была асуджана на два гады пазбаўлення волі па абвінавачаннях у прымяненні гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі і іх абразе, а таксама абразе Аляксандра Лукашэнкі. У красавіку ёй быў дадаткова прызначаны год калоніі па арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы»).


Паліна Шарэнда-Панасюк - вядомая беларуская актывістка, якая праславілася сваёй прынцыповасцю. Пасля вынясення прысуду, яна выказала сваё непрыманне судовай сістэмай:


- Я ведаю: вы проста размаўлялая галава. Крэсла, на якой вы сядзіце, і тое больш сумленна вас, спадар Брэган. Тыя прыгаворы, якія тут абвяшчаюцца, заснаваны не на сіле закону, а на сіле беззаконня. Усе прыгаворы падпісаны і размеркаваны загадзя. Таму ў сувязі з поўнай нелегітымнасьцю ўсіх вашых так званых структураў, усе прысуды, у тым ліку, мой, ня маюць юрыдычнай сілы, не зьяўляюцца законнымі: я іх не прызнаю.

У дачыненні да Паліны ўзбуджана новая крымінальная справа па артыкуле аб злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы. Яе муж паведаміў, што справа разглядаецца спешна, бо 6 жніўня заканчваецца тэрмін яе зняволення. Артыкул 411 дазваляе рэжыму Лукашэнкі трымаць сваіх апанентаў у турме пажыццёва, нягледзячы на першапачатковы тэрмін асуджэння.


Read this text in eng or рус

bottom of page