top of page
Search

Вольга Брыцікава: нязломная прафсаюзная лідарка за кратамі

  • Writer: Salidarnast Belarus
    Salidarnast Belarus
  • Sep 26
  • 1 min read

Імя Вольгі Брыцікавай, экс-старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі БНП работнікаў ААТ "Нафтан", можна назваць сімвалам стойкасці і чалавечай годнасці. Асуджаная па сфабрыкаваных абвінавачваннях і ўнесеная ў беларускі «спіс тэрарыстаў», яна працягвае заставацца нязломленай нават за калючым дротам.


Вольга Брыцікава
Вольга Брыцікава

Нядаўна вызваленая палітвязень, журналістка Ларыса Шчыракова, падзялілася ўспамінамі для DW пра тое, як правяла з Брыцікавай час у адным атрадзе:


«Гэта чалавек найвысокай маральнай чысціні. Побач з ёй я адчувала сябе прапаленым цынікам. У Вольгі не парушаны сон, добры апетыт. Але калі памерла яе маці, яна вельмі цяжка перажывала, моцна схуднела. Часам я нават не падыходзіла да яе, таму што бачыла - яна хадзіла ў нейкай прастрацыі. Пасля неяк адышла. Але ў сваіх поглядах застаецца нязломнай».

Лёс Брыцікавай вельмі паказальны на фоне масавых рэпрэсій супраць незалежных прафсаюзаў у Беларусі. Вольга адна з тых, хто адкрыта выступала супраць вайны, знішчэння прафсаюзаў, уразання працоўных правоў і менавіта за гэта была пакараная рэжымам.


Read рус or eng

Comments


Commenting on this post isn't available anymore. Contact the site owner for more info.
  • Facebook
  • Twitter
bottom of page