Памяці Алены Уладзіміраўны Яськовай
- Mar 2
- 1 min read
Updated: Mar 3
З вялікім болем паведамляем, што пайшла з жыцця Алена Уладзіміраўна Яськова — нацыянальная юрыстка Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), адна з заснавальніц жаночага накірунку БКДП, чалавек высокай прафесійнай і чалавечай меры.

Алена Яськова была таксама апошняй старшынёй жаночай партыі «Надзея», шмат гадоў паслядоўна адстойвала правы працоўных і годнасць чалавека працы. Яе прынцыповасць, дакладнасць і ўнутраная культура зрабілі яе адным з самых аўтарытэтных спецыялістаў у галіне працоўных адносін у Беларусі.
Сярод найбольш вядомых справаў — абарона інтарэсаў работнікаў прадпрыемства “Граніт” 2012 гадах, а таксама юрыдычная абарона і падтрымка працоўных стачкавага руху ў 2020 годзе. Яна прафесійна і настойліва прадстаўляла інтарэсы працоўных у дзяржаўных установах і судах, рыхтавала дакументы і матэрыялы для Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) і Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў.
Аляксандра Ярашука, лідар БКДП, узгадвае:
«Калі ты страціш блізкага і дарагога табе чалавека, то ўсе словы пра цяжкасць страты падаюцца банальнымі. Асабліва калі размова ідзе пра асобу непаўторную…
…Такой была для мяне мая калега Нацыянальны юрыст Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Алена Ўладзіміраўна Яськова. Яна любіла гэты выраз — Нацыянальны юрыст БКДП, бо ён не быў проста метафарычным…
…Не было ў краіне лепшага спецыяліста па працоўных адносінах, чым спадарыня Алена. Не пералічыць колькасць беларускіх рабочых, якім дапамагла яна…
…Памяць пра Алену Уладзіміраўну Яськову будзе нязменна жыць ва ўсіх, хто яе блізка ведаў і паважаў.»
Сяргей Антусевіч, намеснік старшыні БКДП:
«Мы страцілі аднаго з найлепшых юрыстаў у галіне працоўнага права ў Беларусі…»
Сыход Алены Уладзіміраўны — вялікая страта для незалежнага прафсаюзнага руху і для ўсіх, каму яна дапамагала ў самыя цяжкія моманты. Мы смуткуем разам з роднымі, сябрамі, калегамі і ўсімі, хто меў гонар працаваць і змагацца побач з ёй.
Светлая памяць.



Comments