Нобелеўскі лаўрэат абмеркаваў з прэм’ер-міністаркай Літвы пытанне працоўных правоў у Беларусі
- 3 hours ago
- 1 min read
27 красавіка 2026 года нобелеўскі лаўрэат і старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі сустрэўся з прэм’ер-міністаркай Літвы Інгаю Ругінене. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў, звязаных з правамі чалавека, палітычным пераследам і падтрымкай беларускай грамадзянскай супольнасці.

Асобнае месца ў размове заняла тэма пераследу незалежных прафсаюзаў у Беларусі і ўзаемадзеяння ў гэтай справе з Міжнароднай арганізацыяй працы. Гэтае пытанне застаецца прынцыпова важным на фоне працяглых рэпрэсій супраць прафсаюзных актывістаў, ліквідацыі незалежных прафсаюзных арганізацый і зняволення іх лідараў.
Варта дадаць, што прэм’ер-міністарка мае прафсаюзнае мінулае і валодае інфармацыяй пра сітуацыю з правамі працоўных у Беларусі. У 2012 годзе яна была абраная намесніцай старшыні Прафсаюза работнікаў лесу і лясной прамысловасці Літвы, а праз два гады была абраная яго старшынёй. На з’ездзе арганізацыі ў 2018 годзе яе абралі старшынёй прафсаюзнага аб’яднання — Літоўскай канфедэрацыі прафсаюзаў, а ў 2023 годзе яна стала віцэ-прэзідэнткай Еўрапейскай канфедэрацыі прафсаюзаў.



Comments