Лідарка Аўстралійскіх прафсаюзаў запатрабавала вызваліць Вацлава Арэшку
- Salidarnast Belarus
- 7 hours ago
- 1 min read
Прэзідэнтка Аўстралійскай рады прафсаюзаў (ACTU) Мішэль А’Ніл сустрэлася з лідаркай беларускай дэмакратычнай апазіцыі Святланай Ціханоўскай падчас яе візіту ў Аўстралію. Пра сустрэчу яна паведаміла на сваёй старонцы ў Instagram, зазначыўшы, што Ціханоўская - «натхняльны і бясстрашны голас за свабодную і дэмакратычную Беларусь».

Мішэль А’Ніл падкрэсліла, што аўстралійскія прафсаюзы выказваюць салідарнасць з народам Беларусі і забароненай Асацыяцыяй прафсаюзаў "Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў", і выступаюць супраць аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі. ACTU асудзіў парушэнні правоў чалавека, якія працягваюцца, у тым ліку заключэнне прафсаюзных актывістаў і абмежаванні грамадзянскіх і палітычных свабодаў.
«Мы заклікаем да неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных, у тым ліку беларускага прафсаюзнага дзеяча Вацлава Арэшкі, чый пагоршаны зрок цяпер не дазваляе яму выконваць нават паўсядзённыя задачы», — заявіла О’Ніл.
Асацыяцыя Salidarnast нагадвае, што ў беларускіх турмах застаюцца больш за тысячу палітычных закладнікаў, сярод якіх не менш за дваццаць прафсаюзных актывістаў. Міжнародная салідарнасць застаецца ключом да іх вызвалення і аднаўлення свабоды прафсаюзаў у Беларусі.
Read in rus and eng





Comments