top of page
Search

Эстэр Лінч: "Мы не можам змірыцца з тым, што незалежныя прафсаюзы знішчаюцца"

Генеральны сакратар Еўрапейскай канфедэрацыі прафсаюзаў (ETUC) адрэагавала на рашэнне Вярхоўнага суда Беларусі, які 24 сакавіка адхіліў апеляцыі трох прафсаюзных лідараў, прыгавораных у агульнай складанасці да сямі з паловай гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у прадэмакратычных пратэстах.


Эстэр Лінч: "Мы не можам змірыцца з тым, што незалежныя прафсаюзы знішчаюцца"
Эстэр Лінч. Фота: tellerreport.com

У ETUC рашэнне суда назвалі “пародыяй на правасуддзе”, паколькі Вярхоўны суд вынес рашэнне завочна, нават не запатрабаваўшы прысутнасці асуджаных прафсаюзных актывістаў.


Нагадаем, што Аляксандр Ярашук, Сяргей Антусевіч і Ірына Бут-Гусаім уваходзяць у лік 30 прафсаюзных лідараў, затрыманых падчас падаўлення дзейнасці незалежных прафсаюзаў, у выніку якога БКДП і чатыры членскія прафсаюзы былі распушчаныя, паколькі адстойвалі дэмакратычныя правы, свабоды і інтарэсы працоўных.



Генеральны сакратар ETUC Эстэр Лінч сказала:


"Прафсаюзныя актывісты ў Беларусі знаходзяцца на перадавой у барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека - ім патрэбная наша поўная падтрымка".


“Мы не можам змірыцца з тым, што незалежныя прафсаюзы знішчаюцца, а прафсаюзных актывістаў таўруюць экстрэмістамі і адпраўляюць у турму за дзеянні ў падтрымку дэмакратыі і інтарэсаў сваіх сяброў і ўсяго працоўнага калектыву. Прафсаюзны рух – гэта не злачынства".

"Нам трэба нешта большае, чым проста заява ЕС з рэзкімі фармулёўкамі з гэтай нагоды. Ён павінен зрабіць усе магчымыя крокі, каб беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызвалілі зняволеных прафсаюзных актывістаў і спынілі пераслед і рэпрэсіі супраць незалежных прафсаюзаў і асоб, якія ажыццяўляюць свае правы чалавека".


"Многія прафсаюзныя актывісты былі вымушаныя пакінуць краіну ў выніку пераследу з боку рэжыму. Мы павінны падтрымаць іх і ў нашых краінах".



Чытаць гэты тэкст па eng цi рус

bottom of page