top of page
Search

Ці распаўсюджваюцца гарантыі калектыўнага дагавора на не сябраў прафсаюза?

Працоўнае заканадаўства не змяшчае норм, якія вызначаюць права работніка на атрыманне прафсаюзных падарункаў, рознага кшталту бонусаў і матэрыяльных выплат. Гэта якраз адно з тых пытанняў, якія рэгулююць лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі і ў першую чаргу калектыўным дагаворам.



Практычна кожны калектыўны дагавор змяшчае раздзел, які фінансуецца за кошт прафсаюзнага бюджэту. Калі выдача навагодняга падарунка для дзяцей або любая іншая выплата прадугледжана дадзеным раздзелам, то адпаведна ў работніка, які не з'яўляецца членам прафсаюза, права на атрыманне падарунка або выплаты няма.


Артыкул 365 Працоўнага кодэкса вызначае сферу дзеяння калектыўных дагавораў і распаўсюджвае асобныя іх палажэнні на ўсіх работнікаў, незалежна ад іх членства ў прафсаюзе:


- працоўны час і час адпачынку;

- унутраны працоўны распарадак;

- нормы працы, формы, сістэмы і памеры яго аплаты;

- тэрмінах выплаты і парадак індэксацыі заработнай платы;

- пытанні аховы працы.


Пры гэтым, гарантыі і кампенсацыі, якія прадстаўляюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам прымяняюцца ў адносінах да ўсіх работнікаў арганізацыі.


Дзеянне іншых палажэнняў калектыўнага дагавора распаўсюджваецца на работнікаў, ад імя якіх ён не заключаўся, пры ўмове, што яны выкажуць згоду на гэта ў пісьмовай форме, калі іншыя парадак і ўмовы распаўсюджвання дзеяння такіх палажэнняў калектыўнага дагавора на ўказаных работнікаў не вызначаны калектыўным дагаворам.


Іншымі словамі, калі выдача навагодняга падарунку для дзяцей працаўнікоў або любога роду грашовыя выплаты да прафесійных свят прама злучаны з сяброўствам у прафсаюзе, то ў працаўніка, які не з'яўляецца яго сябрам, права на іх атрыманне адсутнічае.

Адпаведна, для атрымання ўсіх прафсаюзных выплат, уключаючы падарункі, матэрыяльную дапамогу і дапамогу на магчымае аздараўленне неабходна ўступаць у дзеючы на прадпрыемстве або ў арганізацыі прафсаюз.


ВАЖНА: сяброўства ў тым ці іншым прафсаюзе з'яўляецца правам, а не абавязкам кожнага работніка! Кожны самастойна прымае рашэнне знаходзіцца ў прафсаюзе ці не, выплачваючы штомесяц 1% ад сваёй заработнай платы прафсаюзных узносаў.


Вы можаце звярнуцца да нас за дапамогай. Калі ў Вас ёсць канкрэтная сітуацыя і вы не знайшлі тут адказу - вось спасылка на наш чат-бот, дзе вы атрымаеце індывідуальную кансультацыю.


Леанід СУДАЛЕНКА, юрыст Salidarnast e.V. з дваццацігадовым досведам у пытаннях абароны правоў працоўных Беларусі. Былы прававы інспектар дэмакратычнага прафсаюза РЭП, сябра праваабарончага цэнтру “Вясна”, лаўрэат міжнародных праваабарончых прэмій.


Read this text in рус


תגובות


התגובות הושבתו לפוסט הזה.
bottom of page