top of page
Search

Пратэстуючыя ў Аргенціне патрабуюць спыніць пераслед працоўных у Беларусі

Учора, 12 красавіка каля амбасады Беларусі ў Аргенціне прайшла акцыя пратэсту супраць рэпрэсіяў беларускіх уладаў у дачыненні да прафсаюзных актывістаў. Акцыя праходзіць у рамках міжнароднай кампаніі "Прафсаюзная дзейнасць - не экстрэмізм!".


Participants of the picket in front of the Belarusian embassy in Argentina
Удзельнікі пікету перад амбасадай Беларусі ў Аргенціне

Напярэдадні гадавіны масавых затрыманняў і арыштаў лідараў незалежных і свабодных прафсаюзаў Беларусі прайшла акцыя пратэсту арганізаваная Сацыялістычным рухам працоўных (MST), Рабочым левым фронтам - Адзінства і Міжнароднай сацыялістычнай Лігай (LIS).


Guillermo Pacagnini and Сele Fierro
Guillermo Pacagnini and Сele Fierro
Дзясяткі пратэстуючых трымалі ў руках фотаздымкі на якіх супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў збіваюць мірных дэманстрантаў у жніўні 2020 года. Аргенцінскія актывісты запатрабавалі ад рэжыму Лукашэнкі вызваліць прафсаюзных лідараў асуджаных за праяву сваёй грамадзянскай і прафсаюзнай пазіцыі. Зняцце ўсіх абвінавачанняў, спыненне пераследу рабочых за іх прыналежнасць да непраўладных прафесійных саюзаў і гарантый прафсаюзнай дзейнасці ў краіне.

Адзін з лідараў MST Келе Ф'ера нагадала супрацоўнікам беларускага пасольства аб тым, што салідарнасць працоўных не мае межаў. Таксама выступіў Гільерма Паканіні, генеральны сакратар Саюза прафесійных работнікаў аховы здароўя CICOP у Буэнас-Айрэса, які сам праходзіў праз жорны рэпрэсій і знішчэнне прафсаюзаў ваеннай хунтай у 80-я гады мінулага стагоддзя. Выступоўцы запэўнілі супрацоўнікаў амбасады, што злачынныя дзеянні беларускага дыктатара не застануцца незаўважанымі.


Варта адзначыць, што прадстаўнік Еўрапейскага аддзялення Міжнароднай сацыялістычнай Лігі (LIS) Рубен Цанаў у знак салідарнасці прыме ўдзел у акцыі пратэсту, якая пройдзе ў Берліне 19 красавіка. Пікет каля Брандэнбургскай брамы прымеркаваны да гадавіны прафсаюзных пагромаў учыненых рэжымам Лукашэнкі. Арганізатарамі акцыі выступае Асацыяцыя "Салідарнасць", якая аб'ядноўвае беларускіх прафсаюзных актывістаў у выгнанні.


Read this text in eng or рус

コメント


bottom of page