top of page
Search

На «Нафтане» не спыняюцца звальненні за палітыку

Стала вядома пра звальненне яшчэ трох працаўнікоў заводаў «Нафтан» і «Палімір». Адбылося гэта каля двух тыдняў таму, паведамляе «Наша Ніва».


Усіх звольненых абвінавацілі ў падпісцы на пратэсныя каналы завода.


Таксама стала вядома, што існуе канал, які вядзе нехта з адміністрацыі завода, дзе публікуюцца «ганебныя спісы» затрыманых і звольненых за падпіскі на незалежныя медыя. Пазначаюцца поўныя звесткі гэтых людзей, а таксама публікуюцца відэа з імі, узятыя з каналаў ГУБАЗіКа.

Уласна ў гэтым канале і паведамілі пра новыя звальненні.


Былы працаўнік «Нафтана» і актывіст «Рабочага Руху» Аляксандр Сакалоў кажа, што дакладна невядома, хто вядзе такі канал. Гэта можа быць як рэдакцыя газеты «Веснік Нафтана», гэтак і ідэолагі завода і нават спецслужбы.


«На заводзе кіруюць кадэбісты. Кіраўніцтва ніжэйшага ўзроўню выконвае загады, а кіраўнікі завода, прынамсі, частка з іх, не супраць такіх мер, нават за. У кіраўніцтве асабліва праславіўся тым, што спрыяе звальненню нязгодных, галоўны інжынер прадпрыемства Юрый Крывач», — кажа Аляксандр.

Нагадаем, у сярэдзіне мая адбылася вялікая аблава на працаўнікоў «Нафтана» і «Паліміра». Па яе выніках было пакарана і звольнена 16 чалавек. Большую частку людзей судзіла сумнавядомая Зінаіда Балаболава, якая нядаўна патрапіла пад санкцыі ЕС.


Крыніца: nashaniva.com


Read this text in eng or рус

Comentarios


bottom of page