Дзень нараджэння ў фігуранта ініцыятывы "Рабочы рух" і палітвязня Анрэя Пагерыла
- Salidarnast Belarus
- Jun 23
- 1 min read
Сёння, 23 чэрвеня 2025 года, сябру Беларускага Незалежнага прафсаюза і палітвязню Андрэю Пагерылу, асуджанаму па справе «Рабочага Руху» на 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, споўнілася 34 гады.

Андрэй Пагерыла - былы слесар-рамонтнік цэха "Аміяк-3" на ААТ "Гродна Азот" і член Беларускага Незалежнага прафсаюза. Ён быў асуджаны па справе "Рабочага Руху" на 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па сфабрыкаваным крымінальным абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве.
Падтрымаць палітвязня лістамі можна на адрас: ВК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1. Пагерыла Андрэю Уладзіміравічу.
Читать этот текст по-русски
Comments