top of page

Вынікі пошуку

350 items found for ""

  • Сёння спаўняецца 73 гады Васілю Берасневу

    Прафсаюзнаму дзеячу і палітычнаму зняволенаму Васілю Берасневу сёння спаўняецца 73 гады, якія ён адзначае за кратамі СІЗА-1 дзе знаходзіцца з красавіка 2022 года. Васіль Ціханавіч Бераснеў — лідар аршанскай арганізацыі незалежнага прафсаюзу РЭП і выконваючы абавязкі старшыні прафсаюза РЭП, праваабаронца «Беларускага Хельсінскага Камітэту». Быў затрыманы 19 красавіка 2022 года ў межах крымінальнай справы. Тады яго змясцілі ў СІЗА і прад'явілі абвінавачванні. У Мінскім гарадскім судзе 25 лістапада 2022 г. распачаўся суд над прафсаюзнымі лідарамі РЭП. Васіля Бераснева абвінавацілі ў закліках да мер абмежавальнага характару, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 КК), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130 КК), стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзеле ў ім (ч. 1 і ч. 3 арт. 361-1 КК). Суддзя Анастасія Папко пасля прапановы пракурора Рамана Бізюка зрабіла разгляд справы закрытай. 5 студзеня 2023 г. быў вынесены прысуд: актывістаў беларускіх незалежных прафсаюзаў прызналі вінаватымі. Па сукупнасці пакаранняў Анастасія Папко прызначыла Васілю Берасневу дзевяць гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пад час знаходжання ў турэмных умовах у Васіля Ціханавіча значна пагоршылася здароўе, ён пакутуе ад боляў у адзінай нырцы. Вядома, што сімвалічным хросным прафсаюзнага лідара стаў — Дэтлеф Мюлер, дэпутат нямецкага Бундэстагу.

  • Перад новым Гендырэктарам МАП узнялі пытанне аб вызваленні беларускіх прафсаюзнікаў

    Кіраўніцтва Міжнароднай Канфедэрацыі Прафсаюзаў (ITUC) звярнулася да Генеральнага Дырэктара Міжнароднай арганізацыі працы (ILO) Жыльбера Ўнгбо з просьбай садзейнічання па вызваленні беларускіх прафсаюзных лідараў, якія знаходзяцца ў зняволенні. 18 студзеня намеснік Генеральнага Сакратара МКП Оўэн Цюдар накіраваў афіцыйны ліст новаму генеральнаму дырэктару МАП. У звароце ён распавёў аб судовым пераследзе і закрыцці дэмакратычных прафсаюзаў. Пра тэрміны, якія атрымалі прафсаюзныя лідары і актывісты ў Беларусі. «Мы нагадваем, што з красавіка 2022 года беларускі ўрад праводзіць сістэматычныя рэпрэсіі супраць незалежных прафсаюзаў у Беларусі. Беларускія ўлады ўвесь час называюць незалежныя прафсаюзы "экстрэмістамі" і "заходнімі агентамі" і праводзяць паклёпніцкія кампаніі, ясна даючы зразумець, што любы, хто звязаны з Беларускім кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) і яго арганізацыямі, рызыкуе падвергнуцца судоваму пераследу», - гаворыцца ў лісце. Акрамя пазбаўлення волі, міжнародны прафсаюзны рух непакояць умовы ў якіх утрымліваюцца прафсаюзныя дзеячы і іх стан здароўя: «Беларускія ўлады да гэтага часу не змаглі даць доступ для гуманітарнага візіту да зняволеных прафсаюзных актывістаў з мэтай высвятлення ўмоваў іх арышту і ўтрымання пад вартай. Таму мы заклікаем вас яшчэ раз звярнуцца да ўрада Беларусі з заклікам дазволіць МАП у тэрміновым парадку наведаць зняволеных прафсаюзных актывістаў, у тым ліку Аляксандра Ярашука». Аб'яднанне прафсаюзаў таксама папрасіла МАП звярнуцца да ўрада з просьбай прадставіць усю неабходную інфармацыю адносна запланаваных апеляцый і арганізаваць візіт МАП для назірання за судовымі паседжаннямі разам з прадстаўнікамі сакратарыятаў працадаўцаў і працаўнікоў. А таксама давесці гэтыя звесткі Камітэту па свабодзе аб'яднання і Адміністрацыйнай радзе МАП у належны час і ў кантэксце бягучых дыскусій па гэтым пытанні.

  • «Салідарнасць» просіць падтрымкі ў польскіх уладаў у справе асуджаных беларускіх прафсаюзных лідараў

    Лідар польскага прафсаюза «Салідарнасць» Пётр Дуда звярнуўся да прэзідэнта Польшчы і кіраўніка польскага Ўраду з просьбай паўплываць на вызваленне зняволеных прафсаюзных лідараў Беларусі, піша tysol.pl. «Мы заклікаем да грамадскай падтрымкі незалежнага прафсаюзнага руху ў Беларусі і патрабуем прыняць усе магчымыя меры для неадкладнага вызвалення прафсаюзных актывістаў», — напісаў кіраўнік польскага прафсаюза Пётр Дуда ва ўчорашнім лісце да прэзідэнта Анджэя Дуды і прэм'ер-міністра Матэвуша Маравецкага. Прысуды прафсаюзным актывістам звязаны з мірнымі дэманстрацыямі і пратэстамі на працоўных месцах, супраць аўтарытарнай і антыпрацоўнай палітыкі беларускага рэжыму. Разам з старшынёй БКДП Аляксандрам Ярашуком былі асуджаныя намеснік старшыні Сяргей Антусевіч і галоўны бухгалтар асацыяцыі Ірына Бут-Гусаім. За апошнія паўгады былі асуджаныя дзясяткі іншых лідараў і актывістаў дэмакратычных прафсаюзаў, што ўваходзяць у БКДП. «Асуджэнне прафсаюзных лідараў за рэалізацыю іх законнага права на свабоду аб'яднанняў з'яўляецца грубым парушэннем прынцыпаў міжнароднага права», - гаворыцца ў лісце. Такім чынам, «Салідарнасць» падтрымлівае просьбу Камітэта экспертаў Міжнароднай Арганізацыі Працы (МАП) па прымяненню Канвенцыі (CEACR) «вызваліць усіх прафсаюзных дзеячаў, якія застаюцца пад вартай, і зняць усе абвінавачанні, звязаныя з удзелам у мірных пратэстах і страйках, а таксама заклікаць Адміністрацыйны савет МАП дазволіць МАП тэрмінова праінспектаваць умовы ўтрымання пад вартай прафсаюзных дзеячаў». На думку «Салідарнасці», гэтая дзейнасць павінна падтрымлівацца дзяржаўнымі ўладамі, таму ліст і быў накіраваны да польскіх уладаў. «Мы заклікаем да грамадскай падтрымкі незалежнага прафсаюзнага руху ў Беларусі і патрабуем ад беларускіх уладаў прыняць усе магчымыя меры для неадкладнага і безумоўнага вызвалення прафсаюзных актывістаў, а таксама больш за 1400 іншых праваабаронцаў і палітвязняў, і спыніць пераслед і рэпрэсіі супраць незалежных прафсаюзаў і праваабаронцаў», — напісаў Пётр Дуда ў лісце да прэзідэнта і прэм'ер-міністра. Крынiца: tysol.pl

  • Палітвязню Вацлаву Арэшку сёння споўнілася 68 гадоў

    Сёння, за кратамі, 68 дзень народзінаў адзначае прафсаюзны актывіст і рэдактар бюлетэню Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) – Вацлаў Арэшка. Вячаслаў Міхайлавіч Арэшка — беларускі палітолаг і грамадскі дзеяч, актывіст прафсаюза РЭП, вядомы як Вацлаў Арэшка. Быў затрыманы 19 красавіка 2022 года пасля ператрусу ў кватэры. Вячаслава змясцілі ў СІЗА КДБ, яму прад'явілі абвінавачванне. У ліпені яго перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага. Вядома, што дэпутат парламента Славеніі ад Славенскай дэмакратычнай партыі Анжэ Логар стаў сымбалічным «хросным» палітвязня. Суд над прафсаюзнымі лідарамі РЭП, у тым ліку і над спадаром Арэшкай, праходзіў у Мінскім гарадскім судзе з лістапада 2022 года. Іх вінавацілі паводле ч. 1 арт. 361-1 КК (Удзел у экстрэмісцкім фарміраванні); ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі); ч. 3 арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці); ч. 3 арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім). Суддзя Анастасія Папко пасля прапановы пракурора Рамана Бізюка зрабіла разгляд справы закрытай. 27 снежня чакалася вынясенне прысуду актывістам беларускіх незалежных прафсаюзаў, аднак суддзя Алена Папкова нечакана паведаміла, што па наноў адкрытых абставінах суд над актывістамі пераносіцца, і папрасіла ўсіх пакінуць судовую залу. Прысуд быў вынесены 5 студзеня 2023 года. Актывістаў незалежнага прафсаюза прызналі вінаватымі. Па сукупнасці пакаранняў Анастасія Папко прызначыла Вацлаву Арэшку восем гадоў пазбаўлення волі. Вядома, што пад час заключэння ў многіх з прафсаюзных вязняў пагоршыўся стан здароўя. Менавіта ў спадара Вячаслава значна сапсаваўся зрок. Сёння 18 студзеня Вячаслаў Міхайлавіч адзначае свой 68 дзень народзінаў. Да разгляду апеляцыйнай скаргі яго можна падтрымаць пасылкамі, грашовымі пераводамі і тэлеграмамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. Вячаславу Міхайлавічу Арэшку.

  • Актывіст БНП Аляксандр Капшуль трымае галадоўку 14 дзён

    З 31 снежня Аляксандр Капшуль абвесціў галадоўку з патрабаваннем ліквідаваць парушэнні заканадаўства пры ягоным утрыманні ў СІЗА-3 г. Гомеля. Галадоўка працягваецца ўжо 14 дзён, з якіх некалькі першых дзён Аляксандар трымаў сухую галадоўку, паведамляе “Рабочы Рух”. У Гомельскім абласным судзе з 9 лістапада ў закрытым рэжыме праходзіць судовы працэс па справе "Рабочага Руху", у якім фігуруюць дзесяць палітвязняў. Шасцёра з дзесяці палітвязняў - сябры Беларускага Незалежнага прафсаюза, у тым ліку Аляксандр Капшуль. Усе абвінавачваюцца ў дзяржаўнай здрадзе, а таксама па шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Палітвязням пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Аляксандр, нават знаходзячыся ў СІЗА, змагаецца супраць рэжыма. Гэта моцны і мужны чалавек, прыклад нязломнасці і мэтанакіраванасці для ўсіх беларусаў.

  • IKEA патрабуе з беларускага акцыяніста кампенсацыю за акцыю пратэсту

    Мэблевая транснацыянальная кампанія IKEA хоча спагнаць з беларускага актывіста Пятра Маркелава 8,5 тысяч еўра за шкоду, якую ён нанёс падчас акцыі пратэсту ў адной з крамаў у Чэхіі. Пра гэта актывіст паведаміў на сваёй старонцы ў Instagram. Беларускі актывіст правёў акцыю пратэсту ў мэблевай краме IKEA у Празе ў лістападзе 2022 года. Маркелаў агарадзіў мэблю стужкай, разрубіў сякерай дзве тумбачкі (якія нібыта былі зробленыя ў Беларусі), абліў іх фарбай і праз рупар па-ангельску абвясціў, што робіць гэта, каб пратэставаць супраць супрацы IKEA з уладамі Беларусі. Як паведаміў чалавек, які здымаў акцыю, Маркелаў адмыслова выбраў момант, калі ў залі не было дзяцей, і пасля спакойна чакаў прыезду паліцыі. Яго затрымалі на 6 гадзінаў і пасля вызвалілі. Нагодай акцыі пратэсту стала расследаванне Нямецкая газета «Die Tageszeitung» разам з французскімі расследавальнікамі з «Disclose», якія апублікавалі артыкул пра дзейнасць шведскай кампаніі ў Беларусі. У матэрыяле сцвярджаецца, што IKEA супрацоўнічала з беларускімі пастаўляльнікамі, якія выкарыстоўвалі працу зняволеных, у тым ліку палітвязняў. У кампаніі заявілі, што ніякіх доказаў таму няма, але паабяцалі правесці праверку.

  • Камітэт па правах чалавека ААН пачаў разгляд скаргаў аб забастоўках у Беларусі

    Першая скарга тычыцца страйку на Беларуськаліі ў жніўні 2020 года, калі стачкам «Беларуськалію» абвясціў пра страйк і выставіў цалкам законныя патрабаванні: прызнаць несапраўднымі вынікі выбараў 9 жніўня; не дапускаць ціску на працоўных, якія ўдзельнічаюць у забастоўцы; унесці шэраг змяненняў у працоўны працэс, піша «Белсат» са спасылкай на праваабарончую арганізацыю Respect-Protect-Fulfill. Нагадаем, што Мінскі абласны суд у верасні 2020 года прызнаў арганізацыю і правядзенне забастоўкі незаконнымі, а самі страйкоўцы былі рэпрэсаваныя. У скарзе два сябры страйкаму сцвярджаюць, што прызнанне страйку незаконнай і іх звальненне былі адвольнымі, а працяглае ўтрыманне на «сутках» было катаваннем. Другая скарга тычыцца агульнанацыянальнага страйку, абвешчанага Святланай Ціханоўскай у кастрычніку 2020 года. Многія ўдзельнікі былі рэпрэсаваныя і звольненыя. У накіраванай скарзе трое звольненых рабочых дзяржпрадпрыемстваў і супрацоўніца школы сцвярджаюць, што іх звальненне «за прагул» было адвольным, бо арганізаваць страйк у Беларусі ў адпаведнасці з заканадаўствам немагчыма. Апошнюю і адзіную справу аб забастоўках Камітэт разгледзеў у 1986 годзе, прызнаўшы скаргу непрымальнай. Рэгістрацыя скаргаў – ужо прэцэдэнт. Рашэнні па іх вызначаць будучую сусветную практыку ва ўсіх падобных справах, лічаць праваабаронцы.

  • 64 гады турмы на ўсіх

    5 студзеня 2023 года ўвойдзе ў найноўшую гісторыю Беларусі, як адзін з драматычных эпізодаў прафсаюзнай гісторыі. У гэты дзень Мінскім гарадскім судом былі вынесены суворыя прысуды лідарам прафсаюзу РЭП - Генадзю Фядынічу, Васілю Берасневу і Вацлаву Арэшку. Суддзя Алена Папкова пад час закрытага працэсу вынесла прысуды актывістам у 9 і 8 гадоў пазбаўлення волі. За два апошнія гады ў Беларусі былі прыгавораны да турэмных тэрмінаў тры дзесяткі прафсаюзных актывістаў, у агульнай складанасці да 64 гадоў пазбаўлення волі. Гэта не адзіны выпадак пераследу за прафсаюзную дзейнасць у Беларусі. За апошнія два гады праз следчыя ізалятары прайшлі сотні лідараў, актывістаў і сябраў дэмакратычных прафсаюзаў, якія ўваходзяць у не падкантрольны беларускім уладам прафсаюзны цэнтр – БКДП. А на працягу апошняга году, дзясяткі лідараў былі арыштаваныя па крымінальных абвінавачаннях і кінутыя за краты на гады. Агулам, тры дзясяткі прафсаюзных дзеячаў атрымалі 64 гады турэмнага зняволення і 12,5 гадоў абмежавання волі. Трэба дадаць, што гэта без уліку актывістаў, што праходзяць па справе «Рабочага руху», якім пагражаюць вялізныя тэрміны да 15 год. Такімі дзеяннямі рэжым помсціць актывістам прафсаюзнага руху за ўдзел у народных пратэстах 2020 года. У якасці помсты выкарыстоўваюць і адміністрацыйны арышт. Нават гтакое непрацяглае пазбаўленне волі сёння выкарыстоўваецца як форма фізічнага і псіхалагічнага катавання. Так, па надуманых артыкулах лідарку прафсаюзнай арганізацыі на ААТ «Нафтан» Вольгу Брыцікаву трымалі за кратамі 75 содняў. Кожны раз працягваючы тэрмін арышту, прыдумваючы ёй правапарушэнні. Вольга не адзіная жанчына, якую пераследуюць за прафсаюзную дзейнасць. Працяглы турэмны тэрмін атрымала намесніца старшыні прафсаюза РЭП Зінаіда Міхнюк – 2,5 гады турмы. Намесніца старшыні Свабоднага прафсаюза металістаў (СПМ) Яніна Малаш – атрымала 1,5 гады турмы, таксама як і бухгалтарка Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Ірына Бут-Гусаім. Апошнія дзве актывісткі маюць маленькіх дзяцей, што засталіся без мам на працяглы тэрмін. Без бацькі засталіся дзеці віцэ-старшыні Беларускага Незалежнага прафсаюза Аляксандра Мішука і лідара першаснай арганізацыі БНП на ААТ «Гродна Азот» Андрэя Ханевіча. Аляксандр правядзе у турме 2,5 гады, а Андрэй 5 гадоў узмоцненага рэжыму. Намеснік старшыні БКДП Сяргей Антусевіч, за фота з пратэсту, што стала доказам яго ўдзелу ў акцыі пратэсту, адарваны ад сям’і на 2 гады. Гэтак званыя суддзі не прымалі да ўвагі ні ўзрост, ні стан здароўя падсудзімых. Частка лідараў прафсаюза ўжо людзі сталага веку. Аляксандр Ярашук, лідар БКДП, якому споўніўся 71 год, быў асуджаны на 4 гады турмы. Васіль Бераснеў, Генадзь Фядыніч і Вацлаў Арэшка, былі асуджаныя на працяглыя тэрміны маючы сур’ёзныя праблемы са здароўем, якое пагаршаецца ў турэмным умовах. На дадзены момант больш за сорак прафсаюзных актывістаў асуджаныя па крымінальных артыкулах. Некаторыя, як група студэнтаў – сябраў Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ), ужо паспелі адбыць пакаранне і выйсці на волю. Іншыя, што былі асуджаны напрыканцы 2022 года, рыхтуюць апеляцыі па сваіх справах і не збіраюцца мірыцца з прысудамі нават знаходзячыся за кратамі. Такую жорсткасць з боку ўладаў можна растлумачыць толькі іх страхам і жаданнем запужаць рабочых. У мінулым годзе Генеральная пракуратура Беларусі ініцыявала ліквідацыю ўсіх дэмакратычных прафсаюзаў, што былі ў краіне. Вярхоўны суд за некалькі дзён забараніў дзейнасць чатырох незалежных прафсаюзаў і прафсаюзнага цэнтру, што аб’ядноўваў тысячы рабочых на працягу апошніх 30 гадоў. Фактычна, прафсаюзная дзейнасць у Беларусі забаронена, а «абарона» правоў рабочых знаходзіцца пад кантролем праўладнай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Безумоўна, як і ўсе таталітарныя рэжымы, карная сістэма Лукашэнкі абапіраецца на тое, што ўсе прысуды будуюцца на падставе крымінальнай адказнасці. Большасць абвінавачванняў зводзіцца да ўдзелу актывістаў у масавых акцыях пратэстаў. Абсурдным выглядае абвінавачванне ў прызывах да санкцыяў. Абсурднае таму, што кіраўніцтва БКДП і лідары некаторых Незалежных прафсаюзаў публічна выступалі супраць санкцый на працягу апошніх гадоў. Рэжымныя абвінаваўцы таксама вінавацілі актывістаў у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Адзін з прафсаюзаў, наогул, быў прызнаны КДБ экстрэмісцкай арганізацыяй, як і ўсе незалежныя СМІ, дзясяткі грамадскіх арганізацый і ініцыятываў у краіне. Прафсаюзныя дзеячы і сябры прафсаюзаў, што былі арыштаваная за апошнія два гады, былі прызнаныя праваабарончымі арганізацыямі палітычнымі вязнямі. Міжнародная Арганізацыя Працы (МАП), за сістэматычны пераслед актывістаў і парушэння працоўных правоў, распачала працэс прымусу кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь праз 33 параграф свайго Статуту, да выканання ўзятых краінай на сябе міжнародных абавязкаў. Некалькі дзясяткаў еўрапейскіх дэпутатаў сталі «хроснымі бацькамі» зняволеных прафсаюзных дзеячаў, а міжнародныя прафсаюзныя аб’яднанні праводзяць акцыі па іх вызваленню. Усё гэта можа дапамагчы дзясяткам беларускіх прафсаюзных актывістаў толькі ў тым выпадку, калі ўсе гэты дзеянні будуць скаардынаванымі і масавымі. Сёння міжнароднаму прафсаюзнаму руху кінуты выклік рэжымам Лукашэнкі, які плюе на міжнароднае права і міжнародныя нормы. Таму гэты выклік трэба прыняць, прадэманстраваўшы згуртаванасць і моц працоўнага дэмакратычнага руху.

  • Б'ёрнар Мокснэс: "Мы працягнем змагацца за Аляксандра Ярашука наяўнымі сродкамі"

    Лідэр нарвежскай партыі "Чырвоных", які нядаўна стаў "хросным" Аляксандра Ярашука ў рамках кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, зрабіў запыт у Міністэрства замежных спраў Нарвегіі, аб дзеяннях міністэрства па вызваленню прафсаюзнага лідэра. Пра гэта стала вядома з ліста нарвежскага дэпутата, у якім ён асуджае прысуд прафсаюзнаму лідэру і рэжыму Лукашэнкі, абяцае працягнуць разгляд гэтай справы ў Нарвегіі. У сваю чаргу, Б'ернар Мокснес спадзяецца, што апеляцыя, якую падаў адвакат Аляксандра Ярашука, прывядзе да змякчэння прысуду або да апраўдальнага прысуду. “Калі ласка, дайце мне ведаць, калі ёсць нешта яшчэ, што мы маглі б зрабіць. Працягвайце змагацца за правы працоўных і дэмакратыю», - гаворыцца ў лісце. Rødt - Леварадыкальная палітычная партыя ў Нарвегіі. Заснавана ў 2007 годзе ў выніку аб'яднання Рабочай камуністычнай партыі (РКП) і Чырвонага выбарчага альянсу (РВ). Была найбуйнейшай непарламенцкай партыяй Нарвегіі, што мелі 90 дэпутатаў мясцовых саветаў, пакуль на парламенцкіх выбарах 2017 года не прайшла ў Стортынг. Па выніках выбараў у нарвежскі парламент "чырвоныя" атрымалі 8 мандатаў, прычым яны былі раўнамерна размеркаваны паміж мужчынамі і жанчынамі. Падтрымка партыі пасля яе праходжання ў парламент толькі ўзмацнілася, перасягнуўшы бар'ер у 10%, паводле апытанняў, павялічыўшыся такім чынам больш, чым у два разы з моманту правядзення выбараў 2021 года. Б'ёрнар Мокснэс - цяперашні лідэр "Чырвоных", дэпутат нацыянальнага парламента Стортынга і член парламенцкага камітэта па абароне і замежных справах.

  • Праваабаронцы патрабуюць вызвалення незалежных прафсаюзных лідэраў

    Беларускія праваабарончыя арганізацыі рашуча пратэстуюць супраць рэпрэсій у адносінах да незалежных прафсаюзаў. 5 студзеня 2023 года Мінскі гарадскі суд асудзіў палітвязняў і лідэраў беларускіх незалежных прафсаюзаў: былога старшыню Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча, лідэра Аршанскага прафсаюза працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) і сябра Беларускага Хельсінкскага Камітэту (БХК) Васіля Бераснева, актывіста прафсаюза працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці Вячаслава Арэшку. Суд кваліфікаваў іх дзеянні як "заклікі да абмежавальных мер, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь" (ч. 3 арт. 361 КК), "узбуджэнне сацыяльнай нянавісці" (ч. 3 арт. 130 КК) і "стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім" (ч. 1 і 3 арт. 361-1 КК). 66-гадовы Фядыніч і 73-гадовы Бераснёў былі прыгавораны да дзевяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненнага рэжыму, 68-гадовы Арэшка атрымаў восем 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Усе асуджаныя з'яўляюцца пенсіянерамі. Вядома таксама, што здароўе Васіля Бераснева значна пагоршылася падчас турэмнага зняволення. Ён пакутуе ад моцных боляў. Адна з яго нырак была выдаленая з-за раку. 26 снежня 2022 года тым жа судом былі асуджаныя яшчэ тры прафсаюзныя актывісты: старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандр Ярашук, яго намеснік Сяргей Антусевіч і бухгалтар Ірына Бут-Гусаім, якія былі затрыманыя 19 красавіка 2022 года. Іх абвінавацілі ў "дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса, а Аляксандра Ярашука - у "закліках да абмежавальных мер і іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь" па ч. 3 арт. 361). У выніку Ярашук быў прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Антусевіч атрымаў 24 месяцы пазбаўлення волі, а Бут-Гусаім была прыгаворана да 18 месяцаў пазбаўлення волі. Мы лічым, што прысуды, вынесеныя Фядынічу, Берасневу і Арэшку з жахлівымі тэрмінамі пазбаўлення волі, з'яўляюцца палітычнай помстай за іх мірныя дзеянні па абароне беларускіх працоўных з выкарыстаннем нацыянальных і міжнародных інструментаў, за выказванне незалежнай пазіцыі адносна парушэнняў правоў працоўных у Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 гады. Паводле звестак Беларускага Незалежнага прафсаюза, цяпер у Беларусі ў турмах знаходзяцца амаль чатыры дзясяткі прафсаюзных актывістаў і лідэраў дэмакратычных прафсаюзаў. Падкрэсліваем, што Рэспубліка Беларусь як удзельніца Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах абавязалася паважаць і забяспечваць усім асобам, якія знаходзяцца на яе тэрыторыі і пад яе юрысдыкцыяй, правы, прызнаныя ў Пакце, без адрознення якіх-небудзь роду, такіх як раса, колер скуры, пол, мова, рэлігія, палітычныя ці іншыя погляды, нацыянальнае ці сацыяльнае паходжанне, маёмаснае становішча, нараджэнне ці іншы статус. Дзеянні беларускіх уладаў у дачыненні да сябраў незалежных прафсаюзаў уяўляюць сабой парушэнне артыкула 22 Пакта, у прыватнасці права на свабоду асацыяцыі, уключаючы права ствараць прафсаюзы і ўступаць у іх для абароны сваіх інтарэсаў. Акрамя таго, такія дзеянні таксама могуць быць кваліфікаваны як парушэнне артыкула 2 Канвенцыі МАП № 87, які прадугледжвае, што работнікі маюць права ствараць арганізацыі і ўступаць у іх на свой выбар без папярэдняга дазволу, і артыкул 11, які прадугледжвае, што дзяржава абавязваецца прымаць усё неабходныя і належныя меры для забеспячэння таго, каб работнікі і працадаўцы маглі свабодна ажыццяўляць права на арганізацыю. Характэрна, што 8 лістапада 2022 года Міжнародная арганізацыя працы (МАП) прыняла рашэнне аб прымяненні да Беларусі артыкула 33 Статута МАП у сувязі з сістэматычнымі парушэннямі ў адносінах да працоўных і прафсаюзаў і ігнараваннем рэкамендацый МАП на працягу больш за 17 гадоў. Гэта толькі другі выпадак у больш за 100-гадовай гісторыі МАП пасля прымянення такіх крайніх мер да М'янмы ў 2000 г., што яшчэ раз падкрэслівае выключную сур'ёзнасць парушэнняў прафсаюзных правоў беларускімі ўладамі. У сувязі з гэтым мы, беларускія праваабарончыя арганізацыі, патрабуем ад беларускіх уладаў: • адмяніць прысуды і вызваліць сябраў незалежных прафсаюзаў, • спыніць парушэнне права на свабоду асацыяцыі і выконваць свае міжнародныя абавязкі ў галіне правоў чалавека, • спыніць парушэнне права на свабоду аб'яднання і выконваць свае міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека, а таксама • весці канструктыўны дыялог з МАП і адэкватна адказваць на пытанні і рэкамендацыі Камітэта МАП па свабодзе асацыяцыі і Камітэта экспертаў па прымяненні стандартаў МАП. Мы заклікаем міжнародныя прафсаюзныя арганізацыі, іншыя няўрадавыя арганізацыі з розных краін свету і міжнародныя інстытуты працягваць праяўляць салідарнасць з беларускімі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці і рэагаваць на сітуацыю з парушэннямі правоў чалавека ў краіне, якія працягваюцца. Belarusian Helsinki Committee Lawtrend Human Rights Center Viasna Office for the Rights of Persons with Disabilities Belarusian Association of Journalists Barys Zvozskau Belarusian Human Rights House Legal initiative Human Constanta PEN Belarus Крынiца: spring96.org

  • Лідарам прафсаюзу РЭП вынесеныя суровыя прысуды

    Сёння, 5 студзеня, у Мінскім гарадскім судзе былі вынесеныя прысуды лідарам Беларускага прафсаюзу работнікаў радыёэлектронай прамысловасці і палітвязням Генадзю Фядынічу, Васілю Берасневу і Вацлаву Арэшку. Суддзя Алена Папкова прызнала прафсаюзных актывістаў віноўнымі і па сукупнасці пакаранняў вынесла прысуды: Генадзю Фядынічу — 9 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму; Васілю Берасневу — 9 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму; Вячаславу Арэшку — 8 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Усіх абвінавацілі ў закліках да мер абмежавальнага характару, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт 130), стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзеле ў ім (ч.1 і ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса). Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітвязнямі прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў, якія былі затрыманыя ў 2022 годзе. Палітвязнямі прызнаныя Аляксандар Ярашук, старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў; Сяргей Антусевіч, намесьнік старшыні БКДП; Аляксандр Мішук, віцэ-старшыня Беларускага Незалежнага прафсаюза і старшыня пярвічкі БНП на ААТ «Беларуськалій»; Андрэй Ханевіч, старшыня пярвічкі БНП на ААТ «Гродна Азот»; Генадзь Фядыніч, заснавальнік прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці; прафсаюзныя актывісты Вацлаў Арэшка, Міхаіл Громаў, Ірына Бут-Гусаім, Міраслаў Сабчук, Яніна Малаш, Віталь Чычмароў, Васіль Бераснеў. «Пазбаўленне волі ўказаных асобаў адбылося на фоне шырокамаштабнай кампаніі пераследу незалежных прафсаюзаў і прафсаюзных лідараў апошнім часам і носіць сістэмны характар», — гаварылася ў заяве праваабаронцаў, якія заклікалі неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі.

  • Максім Пазнякоў: Нічога супрацьпраўнага ніхто не зрабіў

    26 снежня ў Мінскім гарадскім судзе вынесены прысуд старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандру Ярашуку. Яму суддзя Валянціна Зянькевіч дала 4 гады, яго намесніку Сяргею Антусевічу – 2 гады зняволення, а бухгалтарцы Ірыне Бут-Гусаім – 1,5 года калоніі. Прысуды пракаментаваў старшыня Беларускага незалежнага прафсаюза, выканаўца абавязкаў старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Максім Пазнякоў. - Гэта палітычная справа. Там пагражала да 12 год, але 4 гады, улічваючы ўзрост Аляксандра Ілліча, – гэта даволі жорсткі прысуд, канешне. Тое, што ўлады зрабілі, ні ў якой ступені не робіць сітуацыю лепшай. Мы ведаем, што Беларусі пагражае 33 параграф Статуту Міжнароднай арганізацыі працы, які прымяняўся ў гісторыі толькі адзін раз – да Бірмы, зараз гэта М’янма. Якія там будуць канкрэтныя дзеянні, у тым 33 параграфе, якімі канкрэтнымі санкцыямі ці наступствамі гэта пагражае беларускаму ўраду, пакуль невядома, але гэта ўсё сур’ёзна. І тое, што асудзілі Аляксандра Ілліча, Сяргея і працягваюць судзіць прафсаюзных лідараў, не спрыяе паляпшэнню сітуацыі ў МАП для беларускіх уладаў. А ці вядома за якія канкрэтна дзеянні пераследуюць прафсаюзных лідараў спадароў Аляксандра і Сяргея ды спадарыню Ірыну? Дакладней, калі наконт 342-га артыкула пра так званыя грубыя парушэнні грамадскага парадку як бы больш-менш зразумела, то ці ведаеце Вы ў чым палягалі заклікі да дзеянняў на шкоду Беларусі? - Адвакаты дужа не жадаюць размаўляць, бо ў іх падпіскі і гэтак далей, таму ведаем мы няшмат. Але мы ведаем, што там асновай для затрымання і гэтага судовага працэсу былі фатаграфіі, якія былі зробленыя падчас нейкіх маршаў у Менску, што яны там недзе знаходзяцца на вуліцы з сімволікай, мабыць нават дзесьці на дарозе. І гэта стала падставай для завядзення крымінальнай справы, што нібыта яны груба парушалі грамадскі парадак. Я таксама ведаю, што недзе ў Аляксандра Ілліча ў Фэйсбуку знайшлі нейкі пост на ягонай старонцы, дзе ён нібыта заклікаў ствараць страйкамы і страйкаваць там да таго часу, пакуль не зменіцца ўлада ў краіне. І гэта стала падставай, каб яму гэты 361 артыкул інкрымінавалі. Нічога там такога супрацьпраўнага ніхто не рабіў, але вось – твой пост у Фэйсбуку з тваімі думкамі і тваім меркаваннем можа стаць падставай для крымінальнай справы. Таксама, як і нейкія фатаграфіі, нібыта ты там дзесьці хадзіў. Ну хадзіў, і што – на 4 гады людзей за гэта саджаць?! А ці можна яшчэ ўдакладніць наконт рэакцыі і падтрымкі міжнародных прафсаюзных аб’яднанняў – тае ж Міжнароднай арганізацыі працы, замежных прафсаюзаў? Ці могуць яны неяк паўплываць на дзеянні беларускіх уладаў? - Насамрэч, Аляксандр Ілліч з’яўляўся чальцом Адміністрацыйнай рады Міжнароднай арганізацыі працы. І, канешне, гэтае пытанне на кантролі ў МАП стаіць. Калі чальца рады тваёй арганізацыі садзяць у турму, то гэта азначае, што рэакцыя будзе ў любым выпадку. Афіцыйных заяваў ад генеральнага сакратара пасля вынясення прысуду яшчэ не было, але я думаю, што яны з’явяцца ў найбліжэйшыя дні. Але ў нашых размовах, канешне, усе абураныя гэтым прысудам. Думалі, усё ж, што беларускія ўлады, як кажуць, возьмуцца за розум і прысуд будзе не такім. Мабыць, каб выпусцілі ўсіх у зале суда ўжо па адседжанаму. Магло быць і так, але… Яны вырашылі ісці шляхам далейшай эскалацыі. Адказ будзе менавіта летам. У чэрвені-ліпені, калі будзе праходзіць міжнародная канферэнцыя працы і на ёй будзе стаяць пытанне аб тым, каб ужыць 33-й параграф статуту ў дачыненні да беларускіх уладаў, якія парушаюць правы працоўных, правы прафсаюзаў і першае і галоўнае права на свабоду аб’яднанняў у прафсаюзы. Гэта Канвенцыя нумар 87. Нас дужа падтрымлівае ўся міжнародная прафсаюзная супольнасць, Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў, нашы братэрскія прафсаюзы, прафсаюзы Германіі, прафсаюзы Галандыі, Польшчы, украінскія прафсаюзы, таксама, прафсаюзы Швецыі, Турцыі. Усе нас падтрымліваюць як могуць – хтосьці ладзіў дэманстрацыю, хтосьці накіраваў звароты ў пасольства, хтосьці рабіў пікеты. Зараз мы вядзем інфармацыйную кампанію, каб людзей вызвалілі. Таму, падтрымка адчуваецца. Аляксандр Ілліч з’яўляўся адным з віцэ-старшыняў МКП і на мінулым кангрэсе, які адбываўся ўвосень у Мельбурне, яго таксама пераабралі на гэтую пасаду. Таму прафсаюзная салідарнасць працуе. Крынiца: radiounet.fm

bottom of page