top of page
Search

«Салідарнасць» просіць падтрымкі ў польскіх уладаў у справе асуджаных беларускіх прафсаюзных лідараў

Лідар польскага прафсаюза «Салідарнасць» Пётр Дуда звярнуўся да прэзідэнта Польшчы і кіраўніка польскага Ўраду з просьбай паўплываць на вызваленне зняволеных прафсаюзных лідараў Беларусі, піша tysol.pl.


«Салідарнасць» просіць падтрымкі ў польскіх уладаў у справе асуджаных беларускіх прафсаюзных лідара
Фота: wprost.pl

«Мы заклікаем да грамадскай падтрымкі незалежнага прафсаюзнага руху ў Беларусі і патрабуем прыняць усе магчымыя меры для неадкладнага вызвалення прафсаюзных актывістаў», — напісаў кіраўнік польскага прафсаюза Пётр Дуда ва ўчорашнім лісце да прэзідэнта Анджэя Дуды і прэм'ер-міністра Матэвуша Маравецкага.


Прысуды прафсаюзным актывістам звязаны з мірнымі дэманстрацыямі і пратэстамі на працоўных месцах, супраць аўтарытарнай і антыпрацоўнай палітыкі беларускага рэжыму. Разам з старшынёй БКДП Аляксандрам Ярашуком былі асуджаныя намеснік старшыні Сяргей Антусевіч і галоўны бухгалтар асацыяцыі Ірына Бут-Гусаім. За апошнія паўгады былі асуджаныя дзясяткі іншых лідараў і актывістаў дэмакратычных прафсаюзаў, што ўваходзяць у БКДП.


«Асуджэнне прафсаюзных лідараў за рэалізацыю іх законнага права на свабоду аб'яднанняў з'яўляецца грубым парушэннем прынцыпаў міжнароднага права», - гаворыцца ў лісце.

Такім чынам, «Салідарнасць» падтрымлівае просьбу Камітэта экспертаў Міжнароднай Арганізацыі Працы (МАП) па прымяненню Канвенцыі (CEACR) «вызваліць усіх прафсаюзных дзеячаў, якія застаюцца пад вартай, і зняць усе абвінавачанні, звязаныя з удзелам у мірных пратэстах і страйках, а таксама заклікаць Адміністрацыйны савет МАП дазволіць МАП тэрмінова праінспектаваць умовы ўтрымання пад вартай прафсаюзных дзеячаў». На думку «Салідарнасці», гэтая дзейнасць павінна падтрымлівацца дзяржаўнымі ўладамі, таму ліст і быў накіраваны да польскіх уладаў.


«Мы заклікаем да грамадскай падтрымкі незалежнага прафсаюзнага руху ў Беларусі і патрабуем ад беларускіх уладаў прыняць усе магчымыя меры для неадкладнага і безумоўнага вызвалення прафсаюзных актывістаў, а таксама больш за 1400 іншых праваабаронцаў і палітвязняў, і спыніць пераслед і рэпрэсіі супраць незалежных прафсаюзаў і праваабаронцаў», — напісаў Пётр Дуда ў лісце да прэзідэнта і прэм'ер-міністра.


Крынiца: tysol.pl

bottom of page