top of page
Search

Перад новым Гендырэктарам МАП узнялі пытанне аб вызваленні беларускіх прафсаюзнікаў

Кіраўніцтва Міжнароднай Канфедэрацыі Прафсаюзаў (ITUC) звярнулася да Генеральнага Дырэктара Міжнароднай арганізацыі працы (ILO) Жыльбера Ўнгбо з просьбай садзейнічання па вызваленні беларускіх прафсаюзных лідараў, якія знаходзяцца ў зняволенні.


Перад новым гендырэктарам МАП узнялі пытанне аб вызваленні беларускіх прафсаюзнікаў
Фота: ran.de

18 студзеня намеснік Генеральнага Сакратара МКП Оўэн Цюдар накіраваў афіцыйны ліст новаму генеральнаму дырэктару МАП. У звароце ён распавёў аб судовым пераследзе і закрыцці дэмакратычных прафсаюзаў. Пра тэрміны, якія атрымалі прафсаюзныя лідары і актывісты ў Беларусі.


«Мы нагадваем, што з красавіка 2022 года беларускі ўрад праводзіць сістэматычныя рэпрэсіі супраць незалежных прафсаюзаў у Беларусі. Беларускія ўлады ўвесь час называюць незалежныя прафсаюзы "экстрэмістамі" і "заходнімі агентамі" і праводзяць паклёпніцкія кампаніі, ясна даючы зразумець, што любы, хто звязаны з Беларускім кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) і яго арганізацыямі, рызыкуе падвергнуцца судоваму пераследу», - гаворыцца ў лісце.


Акрамя пазбаўлення волі, міжнародны прафсаюзны рух непакояць умовы ў якіх утрымліваюцца прафсаюзныя дзеячы і іх стан здароўя:

«Беларускія ўлады да гэтага часу не змаглі даць доступ для гуманітарнага візіту да зняволеных прафсаюзных актывістаў з мэтай высвятлення ўмоваў іх арышту і ўтрымання пад вартай. Таму мы заклікаем вас яшчэ раз звярнуцца да ўрада Беларусі з заклікам дазволіць МАП у тэрміновым парадку наведаць зняволеных прафсаюзных актывістаў, у тым ліку Аляксандра Ярашука».


Аб'яднанне прафсаюзаў таксама папрасіла МАП звярнуцца да ўрада з просьбай прадставіць усю неабходную інфармацыю адносна запланаваных апеляцый і арганізаваць візіт МАП для назірання за судовымі паседжаннямі разам з прадстаўнікамі сакратарыятаў працадаўцаў і працаўнікоў. А таксама давесці гэтыя звесткі Камітэту па свабодзе аб'яднання і Адміністрацыйнай радзе МАП у належны час і ў кантэксце бягучых дыскусій па гэтым пытанні.

bottom of page