top of page
Search

Прызначаная дата апеляцыі па справе "Рабочага Руху"

“Рабочы Рух” паведаміў, што бліжэйшым часам пройдзе разгляд апеляцыі па справе арганізацыі працоўных, якія з дапамогай страйкавага руху спрабуюць супрацьстаяць дыктатуры Лукашэнкі ў Беларусі.


Consideration of the Rabochy Rukh case in court // newsgomel.by
Фігураны справы "Рабочага руху" // newsgomel.by

Разгляд апеляцыйнай скаргі адбудзецца 28 ліпеня ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь. Рашэнне будзе прымаць суддзя Уладзімір Давыдаў.


Нагадаем, што 17 лютага гэтага года Гомельскі абласны суд вынес прысуд па справе "Рабочага Руху". 10 палітвязняў былі прысуджаныя да вялізных тэрмінаў (ад 11 да 15 гадоў калоніі). Іх усіх абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве, а таксама па некаторых іншых артыкулах Крымінальнага кодэкса. Усе палітвязні не прызналі сваёй віны.


Суддзя Аляксандр Піскуноў прызначыў ім наступныя тэрміны:


Сяргей Шэлест – 14 гадоў,

Уладзімір Жураўка – 15 гадоў,

Андрэй Пагерыла – 14 гадоў,

Ганна Аблаб – 11 гадоў,

Аляксандр Гашнікаў – 14 гадоў,

Сяргей Дзюба – 12 гадоў,

Ігар Мінц – 12 гадоў,

Валянцін Цярэневіч – 12 гадоў,

Сяргей Шамецька – 12 гадоў,

Аляксандр Капшуль – 15 гадоў.


У спісе зняволеных па гэтай справе шасцёра сябраў Беларускага Незалежнага прафсаюза (БНП).


Read this text in eng or рус

bottom of page