top of page
Search

Міжнародная салідарнасць - падтрымаем нашых братоў і сясцёр з Турцыі

Прафсаюзы многіх краін рэгулярна знаходзяцца пад прэсінгам, таму кожны акт салідарнасці, што падтрымлівае барацьбу за справядлівасць, мае вялікае значэнне. Сёння мы стаім перад выклікам падтрымаць нашых cёстраў і братоў з Турцыі, дзе прафсаюзы рэгулярна падвяргаюцца нападкам.


Turkish activists under pressure
Турэцкія актывісты пад ціскам уладаў

У маі 2021 года, у Турцыі адбыўся шакуючы інцыдэнт, які прывёў да арышту членаў SES (Прафсаюза работнікаў аховы здароўя і сацыяльных службаў). Арганізаваны паліцыяй рэйд супраць прафсаюза стаў пачаткам пераследу прафсаюзных лідараў, якіх абвінавацілі ў тэрарызме. Сапраўднай прычынай гэтага пераследу была іх прафсаюзная актыўнасць.


Прафсаюзная лідарка Ганул Эрдэн была арыштаваная і адпраўленая ў турму ў верасні 2021 года. Яе вызваленне адбылося толькі пасля больш чым паўтарагадовых намаганняў, і важную ролю ў гэтым адыграў Ян Вілем Гудрыян, генеральны сакратар EPSU, які асабіста прысутнічаў на слуханнях 13 сакавіка 2023 года.


Сябры Salidarnast .e.V далучаюцца да міжнароднай кампаніі EPSU


Сэльмы Атабей, тагачасная старшыня прафсаюза, была арыштаваная ў ліпені 2022 года. Яе вызваленне наступіла амаль праз год, пры падтрымцы Франсуазы Генг, віцэ-прэзідэнта EPSU.


Нягледзячы на вызваленне прафсаюзных лідараў, некаторыя прафсаюзныя актывісты ўсё яшчэ знаходзяцца пад дамашнім арыштам, і абвінавачанні супраць іх не былі зняты. Сябры і кіраўнікі SES працягваюць жыць пры пастаяннай пагрозе арышту.


2 кастрычніка, у панядзелак, адбудзецца слуханне, якое стане важным этапам у барацьбе за справядлівасць. Члены Salidarnast e.V. цудоўна разумеюць, што значыць быць пад пастаянным пераследам за сваю дзейнасць, таму далучаюцца да кампаніі нашай брацкай арганізацый і патрабуюць спынення пераследу прафсаюзных актывістаў SES.


Read this text in eng or рус

bottom of page