top of page
Search

Лідарка CGT выказала падтрымку незалежным прафсаюзам Беларусі

На фоне барацьбы прафсаюзаў у Францыі супраць пенсійнай рэформы адбылася першамайская дэманстрацыя ў Парыжы, на якой сабраліся госці з розных краін свету, каб выказаць сваю падтрымку і салідарнасць з французскімі прафсаюзамі. Сярод запрошаных быў прадстаўнік асацыяцыі Salidarnast e.V. і БКДП Юрый Ярашук.


Лідарка CGT выказала падтрымку незалежным прафсаюзам Беларусі
Першамайская дэманстрацыя ў Парыжы. Фота: CGT

На мерапрыемстве была нададзена асаблівая ўвага сітуацыі ў Беларусі, дзе прафсаюзныя лідары і актывісты падвяргаюцца рэпрэсіям і крымінальнаму пераследу за сваю дзейнасць і антываенную пазіцыю.


Прадстаўнік асацыяцыі Salidarnast e.V.чый бацька - Аляксандр Ярашук, старшыня БКДП зараз знаходзіцца ў турме, распавёў аб сітуацыі ў сваёй краіне новаабранаму генеральнаму сакратару CGT Сафі Бінэт.

Яна выказала падтрымку незалежным прафсаюзам Беларусі і абяцала працягваць аказваць дапамогу і садзейнічанне ў вызваленні зняволеных прафсаюзнікаў.


Sophie Binet, Pierre Coutaz, Yuri Yarashuk. Фота: CGT

Мерапрыемства падкрэсліла важнасць міжнароднай салідарнасці прафсаюзаў у барацьбе за правы работнікаў ва ўсім свеце і прыцягнула ўвагу СМІ да сітуацыі з прафсаюзамі ў Беларусі, што можа прывесці да яшчэ большай падтрымкі і асвятлення праблем прафсаюзнага руху ў нашай краіне.


Першатравеньская дэманстрацыя ў Парыжы таксама стала пляцоўкай для абмену вопытам і ведамі паміж прадстаўнікамі розных краін. Удзельнікі даведаліся аб выкліках, з якімі сутыкаюцца прафсаюзы ў розных рэгіёнах свету, і аб тым, як яны з імі змагаюцца, якія поспехі ўжо дасягнуты, што ў сваю чаргу дае новыя ідэі і натхненне для далейшай барацьбы і працы.



Чытаць гэты тэкст па eng цi рус

bottom of page