top of page
Search

Дэпутатка Бундэстага напісала адкрыты ліст беларускай палітзняволеннай

Ліст Ганне Аблаб, асуджанай па справе «Рабочага Руху», напісала яе «палітычная хросная» дэпутатка ад парламенцкай групы «Альянс 90»/«Зялёныя» Беатэ Мюлер-Гемеке.


At Belaruskali, dozens of workers are being laid off
Beate Müller-Gemmeke and Hanna Ablab

Прычынай публікацыі ліста стала тое, што адміністрацыя турмаў і калоній не перадае лістоў палітычным вязням у Беларусі.


«Яна павінна ведаць, што я падтрымліваю яе, што я салідарная і што я буду працягваць працаваць дзеля яе вызвалення», - адзначыла спадарыня Мюлер-Гемеке.


Дарагая Ганна Аблаб,


я даведалася, што мае лісты ўвогуле не даходзяць да вас. Я пішу вам з таго часу, як некаторы час таму ўзяла на сябе палітычную апеку за вас. Пасля вашага асуджэння я толькі нядаўна адправіла вам свой апошні ліст. Таму мне вядома, што вы нічога не ведаеце пра мае лісты і пра маё заступніцтва, і вы не знаёмыя са мной.


Я з'яўляюся дэпутатам у нямецкім бундэстагу ад фракцыі "Альянс 90/Зялёныя" і ўзяла на сябе палітычную апеку за вас, таму што асабіста займаюся вашым вызваленнем. Акрамя таго, я спадзяюся, што мой уклад дапаможа палепшыць умовы ўтрымання ў турме да вашага, спадзяюся, хуткага вызвалення. Разам з іншымі дэпутатамі маёй фракцыі мы выступаем за неадкладнае вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, якія, як і вы, так нястомна змагаюцца за дэмакратыю і правы чалавека.


Нам было паведамлена, што мы павінны зрабіць нашыя лісты нашым падапечным агульнадаступнымі - у надзеі, што вы, нарэшце, даведаецеся пра нашыя намаганні. Таму мае лісты да вас зараз таксама будуць апублікаваны. Я спадзяюся, што зараз у вас нарэшце з'явіцца магчымасць адказаць мне: ці можаце вы даць мне ведаць, як у вас справы?


Вельмі спадзяюся, што вы хутка будзеце вольныя, і я абяцаю вам, што мы - і я асабіста - як дэпутаты будзем працягваць рашуча выступаць за вашае вызваленне і вызваленне вашых зняволеных калегаў - колькі б гэта ні заняло часу.


З найлепшымі пажаданнямі і ў вялікай павазе,


Беата Мюлер-Гемеке


Нагадаем, што 17 лютага 2023 года Гомельскім абласным судом быў вынесены прысуд Ганне Аблаб. Суддзя Аляксандр Піскуноў прызнаў Ганну вінаватай па справе "Рабочага Руху" і прызначыў ёй 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.



Read this text in eng or рус

bottom of page