Дзень нараджэння ў прафсаюзнага лідэра і палітвязня Генадзя Фядыніча
- Salidarnast Belarus
- Jul 31
- 1 min read
Былы старшыня прафсаюза працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Фядыніч сустракае свой чарговы дзень нараджэння ў няволі.

Генадзь Фядыніч - былы старшыня Незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП). Генадзь быў затрыманы 19 красавіка 2022 года і змешчаны ў СІЗА КДБ. Пасля яму прад'явілі абвінавачанне і перавялі ў СІЗА-1. Быў прыгавораны да 9 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Вядома, што Генадзь мае сур'ёзныя праблемы са здароўем.
Падтрымаць палітвязня лістамі можна на адрас: ВК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Генадзю Фёдаравічу Фядынічу.





Comments