top of page
Search

Трагедыя на "Гродна Азоце" як сімптом. Старшыня "Салідарнасці" аб становішчы работнікаў у Беларусі

  • 2 minutes ago
  • 1 min read

Трагедыя на «Гродна Азоце», дзе работнік прадпрыемства скончыў жыццё самагубствам, зноў паставіла пытанне пра тое, у якой маральна-псіхалагічнай атмасферы сёння жывуць беларускія заводы.


У каментары "Медыя Маланка" прафсаюзны актывіст Павел Сакалоўскі распавёў пра ціск на работнікаў, адносіны паміж кіраўніцтвам і падначаленымі і пра тое, як рэпрэсіўная сістэма ўплывае на людзей на працоўных месцах.



Каментуючы тое, што адбылося, Павел Сакалоўскі звярнуў увагу на тое, што сітуацыя на беларускіх прадпрыемствах даўно выходзіць за межы звычайных працоўных канфліктаў. Паводле яго словаў, на многіх прадпрыемствах сфармавалася цяжкая маральна-псіхалагічная абстаноўка, дзе страх, ціск, залежнасць ад начальства і адсутнасць рэальных механізмаў абароны работнікаў становяцца часткай штодзённасці. У эфіры ён таксама закрануў больш шырокае кола тэмаў, звязаных са становішчам рабочых у Беларусі і наступствамі разгрому незалежнага прафсаюзнага руху.


Read in rus

Comments


Commenting on this post isn't available anymore. Contact the site owner for more info.
  • Facebook
  • Twitter
bottom of page