top of page
Search

У Брэмене засядаў «штаб БНР»

  • 19 minutes ago
  • 1 min read

21 сакавіка беларуская супольнасць у Брэмене адзначыла Дзень Волі ў нестандартным фармаце. За дзве гадзіны ўдзельнікі не проста “паслухалі пра БНР”, а літаральна адчулі сябе «штабам БНР» і прайшлі праз гістарычны квест: збіралі ўрад, працавалі з “дакументамі”, складалі тэксты і прымалі камандныя рашэнні.



У самой гульні прынялі ўдзел больш за дваццаць чалавек, а разам з дзецьмі і арганізатарамі на мерапрыемстве было больш за трыццаць брэменцаў. Атмасфера атрымалася лёгкай і ўцягваючай. Людзі спаборнічалі, супастаўлялі факты, лавілі “падробкі” і смяяліся.


Як сказалі арганізатары:


«Можна адзначыць галоўнае - Дзень Волі можа быць не толькі сакральнай датай у календары, але і досведам, які пражываецца тут, у Нямеччыне праз 108 гадоў».

Пераможцаў чакалі сапраўдныя падарункі: кнігі Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы» — моцны і сімвалічны прыз, які працягвае размову пра Беларусь ужо па-за межамі гульні.



Фінал быў па-хатняму цёплы з салодкім сталом, кава і гарбатай, нефармальнымі размовамі, абмеркаваннем таго, што найбольш зачапіла і што хацелася б паўтарыць. Па водгуках удзельнікаў, гульнявы фармат Дзня Волі зайшоў і тым, хто добра ведае гісторыю, і тым, хто толькі пачынае прыадчыняць яе для сябе.


Дзень Волі — гэта сімвал нашай дзяржаўнасці і веры ў нашу краіну. Гэта дзень, які нагадвае: незалежнасць пачынаецца з адказнасці, адзінства і павагі да сваёй мовы, культуры і традыцый.


Read in eng

Comments


Commenting on this post isn't available anymore. Contact the site owner for more info.
  • Facebook
  • Twitter
bottom of page