top of page
Search

Яшчэ адзін прафсаюзны актывіст унесены ў «тэрарыстычны спіс»

Updated: Oct 29, 2023

Камітэт Дзяржаўнай Бяспекі Рэспублікі Беларусь абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ 14 чалавек.


Aliaksandr Kandratsiuk
Аляксандр Кандрацюк

Сярод іх сябра Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ) - Аляксандр Кандрацюк. Малодшы навуковы супрацоўнік Інстытуту генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі, якога абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу. Сярод іх ”падбухторванне да сацыяльная варожасць”, ”публічная абраза прэзідэнта і дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь” за каментары ў сацыяльных сетках. Суд прызнаў Аляксандра вінаватым і прысудзіў яму тры з паловай гады пазбаўлення волі.


Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1094 чалавекі, з іх 344 — беларусы. У спісе КДБ 1103 пазіцыі, аднак 9 чалавек з яго былі выдаленыя раней.

Раней у тэрарыстычны спіс уключылі віцэ-старшыню Беларускага Незалежнага прафсаюза і кіраўніка першаснай арганізацыі БНП на ААТ «Беларуськалій» Аляксандра Мішука і старшыню першаснай прафсаюзнай арганізацыі Свабоднага прафсаюза металістаў на ААТ «МАЗ» Арцёма Жарнака.


Read this text in eng or рус

コメント


bottom of page