Лізавета Мерляк, лідарка "Салідарнасці", у сваім звароце, прысвечаным 8-га Сакавіка, падкрэсліла важнасць супрацоўніцтва і падтрымкі паміж жанчынамі ў барацьбе з гвалтам у Беларусі.
Вітаю, сёстры.
Віншую ўсіх нас з нагоды міжнароднага дня барацьбы жанчын за роўныя правы.
Мы стаім на плячах выбітных барацьбітак і змагарак, без працы і самаахвяры якіх магло і не быць нават такога ўзроўня роўнасці, які існуе ў свеце. І зараз нам усім не выпадае спыніць намаганні палепшыць нашае становішча, бо ў свеце столькі несправядлівасці, няроўнасці, гвалту.
Гвалт – аснова існавання дыктатуры, у тым ліку і ў Беларусі: гэтая моцная рука, сілавікі, карнікі, перадваеннае становішча, арышты, прымус, запалохванні ў працоўных калектывах. Гвалт атручвае адносіны ў грамадстве на ўсіх узроўнях.
І жанчыны праходзяць праз гэты гвалт і дома, і на працы, і на вуліцы.
Любая агрэсія гэта форма страха: патрыярхальнага ўстою згубіць уладу і кантроль, у тым ліку над жанчынамі.
І я заклікаю нас падтрымліваць адна адну ў калектыве, па суседству, у сям’і.
І гэты патрыярхат рухне.
Яна лічыць, што адзінства жанчын - ключ да змены патрыярхальнай сістэмы і дасягненню раўнапраўя. Салідарнасць паміж імі дапаможа спыніць цыкл гвалту і стварыць больш справядлівае грамадства.
Комментарии