top of page
Search

З’езд Unionen прыняў заяву ў падтрымку беларускіх прафсаюзных дзеячаў

Кангрэс, найвышэйшы форум Unionen для прыняцця рашэнняў, які сабраў 260 прадстаўнікоў, абраных дэлегатамі для прыняцця рашэння аб будучым курсе прафсаюза, праходзіць 9-13 кастрычніка 2023 г. у Карлстадзе, Швецыя.


The conference was addressed by Maksim Pazniakou, chairman of the BKDP, and the leader of Salidarnasts e.V. Lizaveta Merliak
На кангрэсу выступілі Максім Пазнякоў, старшыня БКДП, і лідар "Салідарнасці" Лізавета Мерляк

Сярод замежных гасцей прадстаўлена «Салідарнасць». Падчас цырымоніі адкрыцця ў выступленнях шведскіх і замежных спікераў гучала назва нашай краіны – Беларусь. Упершыню ў гісторыі гэтага найбуйнейшага шведскага прафсаюзу, які аб’ядноўвае 700 тысяч сяброў, была прынятая рэзалюцыя па міжнародным пытанні. Што прымусіла шведскіх прафсаюзных дзеячаў блізка да сэрца прыняць беларускую справу? Як адзначыў у сваім выступе перад кангрэсам іх прэзідэнт Марцін Ліндэр, іх супольнасць значна шырэйшая, чым іх уласны прафсаюз. І гэтая большая супольнасць уключае ўсіх наёмных работнікаў у Швецыі, а таксама сясцёр і братоў у Беларусі.


Delegates paid special attention to the deportation of an SPM activist
Асаблівую ўвагу дэлегаты звярнулі на дэпартацыю актывістцы СПМ

Гучным выпадкам, які апошнім часам ускалыхнуў шведскую грамадскасць і СМІ, стала адмова ў прадастаўленні прытулку беларускай прафсаюзнай арганізатарцы і лідару Свабоднага прафсаюза металістаў Але Цвірко. Ала змагла прысутнічаць на з’ездзе і выступіць перад дэлегатамі.


The participants of the conference were shown photos of the conditions of detention of political prisoners in Belarus
Удзельнікам кангрэсу былі прадэманстраваны фотаздымкі ўмоваў утрымання палітвязняў у Беларусі

Кангрэс прагаласаваў за прыняцце дэкларацыі ў падтрымку свабодных і незалежных прафсаюзаў, паколькі яны спрыяюць умацаванню дэмакратыі, заклікаў да неадкладнага вызвалення палітычных зняволеных, зняволеных за іх прафсаюзную дзейнасць, адмены крыміналізацыі свабодных прафсаюзаў і правядзення свабодных выбараў у краіне.


У гэтай заяве Unionen выступае разам з Міжнароднай канфедэрацыяй прафсаюзаў у закліках да неадкладнага вызвалення ўсіх беларускіх прафсаюзных лідараў і прадстаўнікоў, спынення запалохвання і пераследу і ліквідацыі ўсіх перашкод для свабодных і незалежных прафсаюзаў.

Кангрэс заклікаў шведскія ўлады паважаць выразнае патрабаванне рэзалюцыі Міжнароднай канферэнцыі Працы аб тым, каб прафсаюзныя дзеячы і праваабаронцы, якім пагражае пераслед за прафсаюзную дзейнасць, не высылаліся ў Беларусь.


Падчас сесіі па Беларусі адбылася акцыя салідарнасці дэлегатаў Кангрэсу.


Гэтымі дзеяннямі шведскі прафсаюз засведчыў сваё прызнанне і падтрымку працы «Салідарнасці» і заахвоціў іншыя прафсаюзы зрабіць тое ж самае.


Read this text in eng or рус

bottom of page