top of page
Search

Дэпутат Бундэстага напісаў адкрыты ліст палітвязню Андрэю Пагерылу

“Хросныя” палітычных зняволеных працягваюць публікаваць адкрытыя лісты для сваіх падапечных, паколькі адміністрацыі беларускіх турмаў наўмысна не перадаюць лісты ад замежнікаў для палітычнай катэгорыі зняволеных.


Дэпутат Бундэстага напісаў адкрыты ліст палітвязню Андрэю Пагерылу

Папярэдні ліст быў апублікаваны для Ганны Аблаб, асуджанай па справе «Рабочага Руху». Яе напісала «палітычная хросная» дэпутат ад парламенцкай групы «Альянс 90»/«Зялёныя» Беатэ Мюлер-Гемеке.


На гэты раз мы публікуем ліст для палітычнага зняволенага Андрэя Пагерылы ад яго сімвалічнага хроснага - Хельгі Лімбурга, дэпутата нямецкага Бундэстага і прадстаўніка «Альянс 90/Зялёныя».



«Паважаны спадар Пагерыла,


Я зноў пішу Вам і спадзяюся, што гэты ліст дойдзе да Вас. Я ведаю, што мой апошні снежаньскі ліст быў дастаўлены ў турму ў Гродне, але ці быў ён дастаўлены Вам асабіста, я не ведаю. Нажаль, адказ ад Вас не дайшоў да мяне, але я ўпэўнены, што гэта не Ваша віна. Я даведаўся, што Вы і Вашыя калегі нядаўна былі прыгавораны да працяглых тэрмінаў зняволення. Мае думкі з вамі і вашай сям'ёй у гэты цяжкі час. Перш за ўсё, я хачу, каб вы ведалі адно: вы не забытыя!


У Беларусі, у Нямеччыне і па ўсёй Еўропе многія людзі цікавяцца вашым лёсам і выступаюць за вашу свабоду!


Я таксама не перастану змагацца за вас. Як і многія мае калегі ў нямецкім Бундэстагу, якія таксама ўзяліся спансіраваць такіх зняволеных, як вы і вашыя калегі. Я ўпэўнены, што ў канчатковым выніку мы разам даможамся поспеху.

Нядаўна ў мяне была магчымасць паразмаўляць з Вашымі знаёмымі з Гродна. Яны расказалі мне шмат цікавага пра Вас і ўмацавалі маё ўражанне аб тым, што Вы мужны і сумленны малады чалавек з добрымі каштоўнасцямі і ідэаламі. З таго, што я змог даведацца, вы з'яўляецеся сапраўдным здабыткам не толькі вашых сяброў і калег, але і ўсёй вашай краіны. Мне б вельмі хацелася аднойчы сустрэцца асабіста, і я ўпэўнены, што гэты дзень надыдзе. Да гэтага ліста я таксама прыкладаю некалькі канцылярскіх аркушаў, якія вы можаце выкарыстоўваць для адказу. Мне будзе вельмi прыемна атрымаць ад вас адказ. Калі я магу нечым дапамагчы вам ці вашай сям'і, я буду рады зрабіць усё магчымае.


З павагай,


Хельге Лімбург Дэпутат Бундэстага.»


Андрэй Пагерыла - былы слесар-рамонтніка цэха "Аміяк-3" на ААТ "Гродна Азот", асуджаны па справе "Рабочага Руху" на 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за надуманы крымінальны артыкул аб здрадзе дзяржаве.



Чытаць гэты тэкст па eng цi рус

Comentários


Os comentários foram desativados.
bottom of page