top of page
Search

Дэманстратыўны тэрор супраць працоўных Беларусі

Нядаўнія падзеі на Гомельскім заводзе ліцця і нармалей (ГЗЛіН) гавораць аб фарміраванні таталітарнай мадэлі кіравання ў Беларусі. У роліку, апублікаваным на афіцыйных старонках завода, была адлюстравана жорсткая сцэна арышту слесара механазборачных работ Віталя Сваткоўскага, за лайк пад пастом у сацсетках.


A screenshot video
Скрыншот з апублікаванага відэа

На відэа бачна, як з мікрааўтобуса выскокваюць узброеныя супрацоўнікі АМАПу, якія груба паклалі мужчыну тварам у асфальт. Аператыўнікі націснулі каленам на яго шыю і задавалі пытанні, звязаныя з ідэалагічнай прыналежнасцю.


На відэа Сваткоўскі сцвярджаў, што быў затрыманы за лайкі, якія ён пакідаў у сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" пад відэа акцый пратэсту ў 2020 годзе. Пасля арышту яго падвергнулі псіхалагічнаму ціску, і ён быў змушаны зрабіць "пакаяльнае" відэа, у якім прызнаў сваю "віну".


Па дадзеных журналістаў, амапаўцы прыехалі на тэрыторыю завода і жорстка затрымлівалі працаўнікоў. Усяго схапілі 14 чалавек.

Такая дэманстратыўная і жорсткая акцыя затрыманняў і наступная знявага працоўных, па логіцы ўзурпатара Лукашэнкі, павінна запалохаць нязгодных з яго палітыкай. Гэта далёка не першы выпадак жорсткага падаўлення іншадумства і прафсаюзаў у краіне. Беларускія працоўныя пазбаўлены права аб'ядноўвацца ў створаныя імі прафсаюзы. Замест гэтага ўсіх заганяюць у праўладную Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі (ФПБ), якая выконвае функцыю кантролю за працоўнымі на прадпрыемстве.


Screenshot from the plant's telegram channel
Скрыншот з ТГ-канала заводу

Вядома, што суд прызначыў мужчыну 25 сутак адміністратыўнага арышту. Пакаранне ён адбывае ў ізалятары часовага ўтрымання ў Гомелі. А тым часам у сацсетках Гомельскага завода выклаў «пакаяльнае» відэа працоўнага. Пад ім з'явіліся сотні аднатыпных каментароў якія асуджаюць учынак працоўнага. Як патлумачыла «Флагштоку» крыніца, знаёмая з сітуацыяй на прадпрыемстве, затрыманне працаўніка і яго наступнае цкаванне з'яўляецца спланаванай акцыяй.


Гомельскі завод ліцця і нармалей, які знаходзіцца пад асаблівым кантролем Лукашэнкі, даўно стаў аб'ектам увагі з боку сілавых структур. Паведамляецца, што ў апошнія гады на прадпрыемства былі прынятыя былыя "сілавікі", якія зараз актыўна пераследуюць і прыгнятаюць нелаяльных рэжыму.


Падобная сітуацыя праглядаецца на ўсіх стратэгічных прадпрыемствах у краіне – “Беларуськалій”, “Нафтан”, “Мазырскі НПЗ”, БМЗ, “Гродна Азот” і інш.

Затрыманне і цкаванне рабочых, якія нават пасіўна выказваюць сваю незадаволенасць або крытыкуюць урад, з'яўляецца часткай стратэгіі падаўлення ўсіх форм актывізму, якая масава праводзіцца Лукашэнкам пасля акцый пратэсту ў 2020 годзе. Улады імкнуцца запалохаць ці ліквідаваць любую апазіцыю і працоўныя ініцыятывы, каб утрымліваць сваю ўладу.


Сусветная грамадскасць і прафсаюзы ўжо адрэагавалі на тэрор у Беларусі. У чэрвені гэтага года на Міжнароднай канферэнцыі працы (МКП) была прынята рэзалюцыя па Беларусі. У якой выстаўлены патрабаванні вызвалення прафсаюзных актывістаў з турмаў і выканання ўсіх рэкамендацый Міжнароднай арганізацыі працы (МАП).


Крыніца: zerkalo


Read this text in eng or рус

Comments


bottom of page