top of page
Search

Беларускі прафсаюзны лідар на кангрэсе ў Барселоне распавёў аб масавых рэпрэсіях рэжыму Лукашэнкі

Цягам чатырох дзён з 10 па 15 сакавіка ў Барселоне праходзіў Другі кангрэс Міжнароднай сацыялістычнай лігі (LIS), у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларускага Незалежнага прафсаюза, у тым ліку і яго лідар Максім Пазнякоў. Беларускі прафсаюзны дзеяч расказаў прадстаўнікам прафсаюзаў і палітычных арганізацый з 30 краін, аб тэроры супраць працоўных Беларусі.



Асабліва важным было выступленне Максіма Пазнякова ў ключы абмеркавання расійскай ваеннай агрэсіі ва Украіне. Дадзеная тэма стала цэнтральнай на кангрэсе і выявіла мноства меркаванняў. Пазіцыя беларускага госця шмат чаго растлумачыла па расійскім імперыялізму для дэлегатаў з Амерыкі, Азіі і Афрыкі, дзе даволі моцныя наратывы расійскай прапаганды.


Таксама ў сваім выступе ён распавёў пра масавыя рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі ў дачыненні да працоўных Беларусі, якія выступілі супраць яго ў 2020 годзе.

Аб утрыманні ў турмах і калоніях лідараў працоўнага руху. Аб гераізме, які праяўляецца беларусамі, асабліва ў момант транспарціроўкі расійскіх войскаў па тэрыторыі Беларусі, ва ўмовах канцлагернага рэжыму па ўсёй краіне.


Гэты момант вельмі важны для разумення сітуацыі ў Беларусі і сутнасці рэжыму Лукашэнкі левымі дэмакратычнымі сіламі.


Паколькі многія жыхары Амерыкі, Афрыкі і Азіі да гэтага часу ўспрымаюць Лукашэнку і яго рэжым, як антыкапіталістычны і антыімперыялістычны. Па сутнасці, Беларусь дзякуючы Лукашэнку ператварылася ў сатэліта расійскага і кітайскага імперыялізмаў, дзе не выконваюцца элементарныя нормы правоў працоўных, а тым больш іх інтарэсы.

На аснове пазіцыі беларускіх гасцей і меркавання дэлегатаў Міжнароднай сацыялістычнай лігі была прынята рэзалюцыя па Беларусі, якая ўмацоўвае міжнародную пазіцыю па "Беларускім пытанні", а таксама патрабаванню вызвалення палітычных зняволеных і спынення рэпрэсій.


Міжнародная сацыялістычная ліга - заснавана прадстаўнікамі левых дэмакратычных поглядаў у 2019 годзе ў Барселоне. Міжнароднае аб'яднанне прытрымліваецца рэвалюцыйных сацыялістычных поглядаў для барацьбы за інтарэсы працоўных усяго свету.



Чытаць гэты тэкст па eng цi рус


Comments


Commenting has been turned off.
bottom of page