top of page
Search

Арыштавалі былога намесніка старшыні пярвічцы БНП на «Нафтане»

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 7 верасня за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у сацыяльных медыя пакарала арыштам на 15 сутак апаратчыка цэха 103 завода «Палімір» ААТ «Нафтан» Андрэя Шкірэнку.


Падчас судовага разбору Андрэй пацвердзіў, што ў сацыяльнай сетцы «Інстаграм» ён меў падпіску на суполкі «Рабочы Рух» і «Баста!», а ў «Фэйсбуку» на суполку «Фонд салідарнасці BYSOL/Belarus solidarity foundation». Пра тое, што гэтыя суполкі прызнаныя ўладамі экстрэмісцкімі, яму не было вядома. Таму мужчына віну ў распаўсюджванні экстрэмізму не прызнаў, ад дачы тлумачэнняў адмовіўся.


Улічваючы ўсе абставіны адміністрацыйнай справы, суддзя Балаболава на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП пастанавіла арыштаваць Шкірэнку на пятнаццаць сутак, паведамляе «Віцебская вясна».

Да ліквідацыя Беларускага Незалежнага прафсаюза (БНП) Андрэй Шкірэнка быў адным з кіраўнікоў першаснай прафсаюзнай арганізацыі Незалежнага прафсаюза. Зараз на заводзе рэгулярна пераследуюць былых сябраў незалежнага прафсаюза. Больш за месяц таму была арыштавана экс-страшыня пярвічцы Вольга Брыцікава і шэраг актывістаў. Зараз ім прад'явілі абвінавачанні па крымінальнай справе звязанай з пратэстамі жніўня 2020 году.



Read this text in eng or рус

Comentarios


Los comentarios se han desactivado.
bottom of page