top of page
Search

Чарговы дзень нараджэння за кратамі

Паліна Шарэнда-Панасюк - беларуская палітзняволеная 21 сакавіка адзначае чарговы дзень нараджэння ў зняволенні.



Паліна - грамадскі і прафсаюзны актывіст з Брэста, затрыманая 3 студзеня 2021 года. Маці дваіх непаўналетніх сыноў асуджаная па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса. У канцы лютага 2022 года супраць палітвязня распачалі крымінальную справу і прыгаварылі яшчэ да года пазбаўлення волі.


9 кастрычніка 2023 года суддзя Станіслаў Іванюцэнка прызнаў Паліну Шарэнду-Панасюк вінаватай у «злосным непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі» і прысудзіў яе яшчэ на адзін год у дадатак да трох гадоў калоніі.


Прафсаюзная актывістка рэгулярна падвяргаецца гвалту і здзекам з боку адміністрацыі калоніі. У сакавіку 2024 года муж палітвязні Андрэй распавёў СМІ пра ціск на Паліну:


“Паліна прабыла ў атрадзе пасля каранціну прыкладна 2-3 тыдні. У канцы студзеня-пачатку лютага яе кінулі ў ШІЗА. У атрадзе яна з'явілася толькі ў самым канцы лютага, выглядала вельмі бледнай і схуднелай. Увесь гэты час Паліна была ў ШІЗА, верагодна 20 сутак. У пачатку сакавіка Паліна зноў знікла з атрада, але куды дакладна — невядома”.

Падтрымайце Паліну грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Паліна Сяргееўна Шарэнда-Панасюк.


Read this text in рус or eng

bottom of page