top of page
Search

У сакавіку адбудзецца разгляд апеляцыйных скаргаў па прафсаюзных справах

Стала вядома, што разгляд апеляцыйных скаргаў па прыгаворы да прафсаюзных лідараў дэмакратычных прафсаюзаў адбудзецца ў гэтым месяцы. У судзе разглядзяць скаргі па справе кіраўніцтва Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў(БКДП) і Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП).


An appeal in the case of the BKDP and the REP trade union will be considered in March
Сяргей Антусевіч, Аляксандр Ярашук, Ірына Бут-Гусаім

Нагадаем, што снежні 2022 года ў Мінскім гарадскім судом былі вынесены прысуды па крымінальнай справе ў дачыненні да лідараў Асацыяцыі прафсаюзаў «Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў» — старшыні Аляксандру Ярашуку 4 гады , яго намесніку Сяргею Антусевічу 2 гады і бухгалтарцы Ірыне Бут-Гусаім 1,5 гады пазбаўлення волі.


Генадзь Фядыніч, Васіль Бераснеў, Вацлаў Арэшка

Праз некалькі тыдняў, абвінавачаныя па «справе прафсаюза РЭП» палітзняволеныя Васіль Бераснеў, Генадзь Фядыніч і Вацлаў Арэшка, былі асуджаныя на 9 і 8 гадоў калоніі. Вядома, што асуджаных перавезлі з мінскага СІЗА ў Магілёў, дзе яны зараз знаходзяцца.


Новы суд па скарзе кіраўніцтва БКДП пройдзе 24 сакавіка. Суд па апеляцыі кіраўніцтва прафсаюза РЭП прызначаны на апошні дзень месяца — 31 сакавіка. Разгляд апеляцыі па гэтай справе пройдзе ў Вярхоўным судзе.

bottom of page