top of page
Search

У Гродне затрымалі былога актывіста БНП на «Гродна Азот»

На прапагандысцкім Telegram-канале лукашыстыў ATN_NEWS, выкладзенае відэа на якім былы актывіст Беларускага Незалежнага прафсаюза Максім Сеннік прызнаецца ў апазіцыйнай да ўладаў дзейнасці. Вядома, што Максім працаваў на прадпрыемстве электраманцёрам аднаго з цэхаў і быў затрыманы яшчэ ў лістападзе 2022 года.


У Гродне затрымалі былога актывіста БНП на «Гродна Азот»
На фота чацвёра з трох актывістаў пярвічкі БНП на "Гродна Азоце" арыштаваны. Максім Сеннік справа.

На прапагандысцкім Telegram-канале лукашыстыў ATN_NEWS, выкладзенае відэа на якім былы актывіст Беларускага Незалежнага прафсаюза Максім Сеннік прызнаецца ў апазіцыйнай да ўладаў дзейнасці. Вядома, што Максім працаваў на прадпрыемстве электраманцёрам аднаго з цэхаў і быў затрыманы яшчэ ў лістападзе 2022 года.


На відэа прафсаюзны актывіст сазнаецца ва ўсіх магчымых дзеяннях і каяцца ў правінах на камеру. Відэа запісана ў стыле ГУБАЗІКа – аналаг гестапа пры рэжыме Лукашэнка, на якіх затрыманыя пад фізічным і псіхалагічным ціскам прызнаюць сваю віну.


Нягледзячы на тое, што Максім быў затрыманы пяць месяцаў таму, відэа прапагандысты выклалі менавіта зараз. Прадстаўнікі «Рабочага Руху» лічаць, што гэта звязана з актыўнасцю працоўнай ініцыятывы, па перакрыццю шляхоў у абыход санкцый ЕС, што былі накладзены на правячы ў Беларусі рэжым.


- Калі ласка, не панікуйце, усе гэтыя ўкіды зробленыя толькі для таго, каб застрашыць вас, — звярнуўся да работнікаў прадпрыемства лідар «Рабочага Руху» Юрый Рававы. — З таго, што кажа Максім на відэа, не хлусня толькі тое, што ён быў сябрам незалежнага прафсаюза.

Трэба адзначыць, што ў Беларусі рэпрэсіі актывізаваліся на пачатку сакавіка. На дадзены момант вядома пра сотні новых затрыманых. Сярод іх і актывісты дэмакратычных прафсаюзаў. У Полацку на працягу апошніх тыдняў адбываліся ператрусы, затрыманыя і арышты па адміністрацыйным пратаколам лідараў Свабоднага прафсаюза Беларускага – Мікалая Шараха і Віктара Стукава. Таксама затрымалі і Святлану Стукаву – жонку Віктара Стукава. Усе адбываюць адміністрацыйны арышт у 15 содняў.

bottom of page