top of page
Search

У Беларусі ў спіс экстрэмістаў уносяць прафсаюзных лідараў

МУС Рэспублікі Беларусь працягвае ўносіць у спісы экстрэмістаў і тэрарыстаў актывістаў і лідараў дэмакратычнага прафсаюзнага руху. Сёння быў абноўлены "пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці", у яго было дададзена яшчэ 45 чалавек, у тым ліку старшыня першаснай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюза ААТ "Гродна Азот" Андрэй Ханевіч.


У Беларусі ў спіс экстрэмістаў уносяць прафсаюзных лідараў
Андрэй Ханевiч

Цяпер у спісе знаходзіцца 2487 чалавек, сярод якіх лідар пярвічнай арганізацыі БНП на ААТ "Беларуськалій" і віцэ-старшыня БНП Аляксандр Мішук, старшыня пярвічнай арганізацыі СПМ на ААТ "МАЗ" Арцём Жарнак, намеснік старшыні СПМ Яніна Малаш. Таксама ўнесены ўсе асуджаныя актывісты Свабоднага прафсаюза металістаў: Міхаіл Громаў, Віталь Чычмароў і Міраслаў Сабчук. Андрэя Ханевіча таксама ўнеслі ў спіс экстрэмістаў.


Андрэя асудзілі за размову з журналістам "Белсата", падчас якой ён, паводле абвінавачання, "перадаў некаторую інфармацыю". Таксама была ліквідаваная першасная арганізацыя БНП, пасля таго, як яе прызналі "экстрэмісцкай" вясной 2022 года. У той час, калі Андрэй адбываў адміністратыўны арышт. Прычынай ліквідацыі прафсаюза стала распаўсюджванне ў Telegram-чаце СМІ інфармацыі, прызнанай у Беларусі экстрэмісцкай.


Пасля звальнення яго з прадпрыемства, супраць Андрэя была ўзбуджаная крымінальная справа. 16 лістапада Гарадзенскі абласны суд прызнаў яго вінаватым па арт. 369-1 (Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) і арт. 361-4 (Садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці) КК РБ.

Суддзя Гродзенскага абласнога суда Віталь Кулеш прызнаў Андрэя Ханевіча вінаватым і прыгаварыў яго да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 47-гадовы Андрэй Ханевіч працаваў апаратчыкам у цэху "Карбамід-3" на ААТ "Гродна Азот". У Андрэя трое дзяцей.

bottom of page