top of page
Search

Пачаўся судовы працэс над лідэрамі прафсаюза РЭП

Сёння, 25 лістапада 2022, у Мінскім гарадскім судзе пачаўся судовы працэс над лідарамі Беларускага рэспубліканскага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці – Генадзем Фядынічам, Васілём Берасневым і Вацлавам Арэшкай.

Пачаўся судовы працэс над лідэрамі прафсаюза РЭП
Генадзь Фядыніч, Васіль Бераснеў і Вацлаў Арэшка

Судовае паседжанне зрабілі закрытым. Справу разглядае суддзя Анастасія Папко, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Прафсаюзных дзеячаў вінавацяць паводле чатырох крымінальных артыкулаў.


Працэс над выконваючым абавязкі старшыні прафсаюзу РЭП Васілём Берасневым, шматгадовым лідэрам гэтага аб’яднання Генадзем Фядынічам і рэдактарам прафсаюзнага бюлетэню Вацлавам Арэшкам праходзіць у Менскім гарадскім судзе

На першым паседжанні пракурор Раман Бізюк прапанаваў правесці працэс у закрытым фармаце, суддзя Анастасія Папко пагадзілася.


Вядома, што актывістаў вінавацяць па наступных артыкулах - «Удзел у экстрэмісцкім фармаванні», «Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі», «Распальванне сацыяльнай варожасці», «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання і ўдзел у ім». Усе яны былі затрыманы 19 красавіка 2022 года.


За тыдзень да затрыманняў, 11 красавіка 2022 г., КДБ прызнаў Прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) «экстрэмісцкім фармаваннем». Прафсаюз быў ліквідаваны ў ліпені 2022 года рашэннем Вярхоўнага суда Беларусі, як і тры іншыя незалежныя прафсаюзы, што ўтваралі Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў – альтэрнатыўны ФПБ прафсаюзны цэнтр.



bottom of page