top of page
Search

Палітвязень Валянцін Цераневіч адзначае Дзень нараджэння

13 лютага палітычнаму зняволенаму і прафсаюзнаму актывісту Валянціну Цераневічу споўнілася 48 гадоў.


Палітвязень Валянцін Цераневіч адзначае Дзень нараджэння
Валянцін Цераневіч

Валянцін працаваў памочнікам майстра на заводзе "Хімвалакно", у складзе ААТ "Гродна Азота". У 2020 годзе ён быў абраны намеснікам старшыні пярвічнай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюза на гродзенскім прадпрыемстве.


Прафсаюзны лідар быў затрыманы 20 верасня 2020 года, а ў дачыненні да яго была ўзбуджана крымінальная справа аб здрадзе дзяржаве (ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса). Улады абвінавацілі яго ў сувязі са страйкавай ініцыятывай «Рабочы Рух», а 21 верасня 2021 г. «Рабочы Рух» быў прызнаны экстрэмісцкім. Адначасова па краіне прайшлі масавыя затрыманні працоўных. Таму Валянціну абвінавацілі яшчэ ў адным абвінавачанні па ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні).


Усе фігуранты справы заявілі суду, што сваю віну ў дзяржздрадзе і стварэнні экстрэмісцкага фармавання не прызнаюць, і адмовіліся даваць паказанні. 27 снежня працэс закрылі да вынясення прысуду, хаця да гэтага ён праходзіў у адкрытым рэжыме.

У зняволенні Валянцін Цераневіч знаходзіцца ўжо амаль 1 год і 5 месяцаў. Усім палітвязням па гэтай справе пагражае да 15 год зняволення. Валянцін прызнаны праваабаронцамі палітычным вязнем. У якасці сімвалічнага хроснага Валаніціна выступае член Швейцарскай нацыянальнай рады і камісіі па прававых пытаннях Лоранс Фельман-Рыель.


Адрас для лiстоў: СIЗА-3, 246144, г. Гомель, вул. Кнiжная, 1А, Цераневічу Валянціну Валянцінавiчу.

bottom of page