top of page
Search

Міністр працы ЗША заклікаў вызваліць лідараў БКДП

Updated: Feb 14, 2023

Міністр Марці Ўолш заклікае да вызвалення прафсаюзных лідараў, сябраў прафсаюза і палітычных зняволеных у Беларусі.


Міністр працы ЗША заклікаў вызваліць лідараў БКДП
Фота: patch.com

Міністр працы ЗША Марці Ўолш выступіў з наступнай заявай наконт вынесеных у снежні 2022 года і студзені 2023 года прыгавораў шасці прафсаюзным лідарам у Беларусі:


- ЗША глыбока занепакоеныя тым, што шэсць прафсаюзных лідараў былі прысуджаныя да турэмнага зняволення падчас закрытых судовых разглядаў у Беларусі па абвінавачванні ў "нанясенні шкоды нацыянальнай бяспецы", "распальванні сацыяльнай нянавісці" і "стварэнні або ўдзеле ў экстрэмісцкай групе". Гэтыя дзеянні наносяць сур'ёзны ўрон рабочаму руху ў Беларусі.


27 снежня 2022 года Аляксандр Ярашук, Сяргей Антусевіч і Ірына Бут-Гусаім - лідары Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў, былі прыгавораны да пазбаўлення волі на тэрмін ад паўтара да чатырох гадоў. 5 студзеня 2023 года да пазбаўлення волі на тэрмін ад васьмі да дзевяці гадоў былі прыгавораны Генадзь Фядыніч, Васіль Бераснеў і Вацлаў Арэшка - лідары Прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці. Усе гэтыя людзі пакутуюць ад дрэннага стану здароўя, які патрабуе спецыялізаванага лячэння. Міністр Уолш заклікаў да іх тэрміновага вызвалення па гуманітарных меркаваннях.


- У Беларусі працягваецца сур'ёзнае пагаршэнне працоўных правоў у краіне. Дэмакратычныя і незалежныя прафсаюзы неабходны для здаровай, інклюзіўнай дэмакратыі і квітнеючай эканомікі, - адзначыў Міністр працы.

- Мы заклікаем рэжым Лукашэнкі ў Беларусі пакласці канец парушэнням правоў чалавека і працоўных, якія ўключаюць свавольныя арышты, акты гвалту, пераследы і запалохванні ў дачыненні да грамадзян Беларусі, у тым ліку прафсаюзных актывістаў, якія ажыццяўляюць свае правы чалавека і працоўныя правы. У прыватнасці, мы заклікаем неадкладна і безумоўна вызваліць усіх прафсаюзных лідараў і сябраў прафсаюзаў, а таксама больш за 1400 палітычных зняволеных, несправядліва пазбаўленых волі за ўдзел у мірных сходах або за ажыццяўленне сваіх асноўных свабодаў.


Крынiца: https://www.dol.gov/newsroom/releases/osec/osec20230210


bottom of page