top of page
Search

Дзіцячаму лекару-трансплантолагу прысудзілі 2,5 гада калоніі

Віцебскі абласны суд 16 лютага вынес прысуд медыку Аляксею Аляксейчыку і прыгаварыў яго да рэальнага тэрміна ў калоніі, паведамляюць праваабаронцы.


Дзіцячаму лекару-трансплантолагу прысудзілі 2,5 гада калоніі
Аляксей Аляксейчык

Яго прызналі вінаватым у межах арт. 361 ч. 3 КК («Заклікі да санкцый, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»).


Працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Суддзя Яўген Буруноў прызначыў Аляксейчыку пакаранне ў 2 гадах і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.


Вядома, што Аляксей Аляксейчык больш за 20 гадоў працаваў урачом-трансплантолагам у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі і гематалогіі.


Ён лічыцца адным з найлепшых спецыялістаў цэнтра, які правёў мноства аперацый па перасадцы касцявога мозга.

Аляксей з'яўляецца сябрам Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ), які ўваходзіць у Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў, ліквідаванага ўладамі летась.

bottom of page