top of page
Search

Дзень народзінаў у палітзняволеннага Аляксандра Гашнікава

Палітзняволенны і сябра Беларускага Незалежнага прафсаюза Аляксандра Гашнікава сёння ў турме адзначае дзень народзінаў. Аляксандру спаўняецца 37 гадоў.



Аляксандр Паўлавіч Гашнікаў — супрацоўнік Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне, актывіст Беларускага Незалежнага прафсаюза. Быў адным з заснавальнікаў першаснай прафсаюзнай арганізацыі БНП на заводзе, якую ўлады адмовіліся рэгістраваць.


У Гомельскім абласным судзе 17 лютага 2023 года суддзя Аляксандр Піскуноў прызнаў Аляксандра вінаватым паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве), ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і ўдзел у ім) і прызначыў яму 14 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Палітвязень адбывае свой тэрмін у наваполацкай калоніі № 1.

11 жніўня 2023 г. МУС унёс палітзняволенага ў "Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".

Read this text in eng or рус

bottom of page