top of page
Search

Вітальная сустрэча для беларускіх прафсаюзнікаў

27 студзеня ў брэменскім Доме прафсаюзаў адбудзецца мерапрыемства прысвечанае беларускім прафсаюзным дзеячам, што знайшлі прытулак у Вольным ганзейскім горадзе Брэмене.


Вітальная сустрэча для беларускіх прафсаюзнікаў
Фота: kreiszeitung.de

Вітальнае мерапрыемства арганізуе нямецкае рэгіянальнае аб“яднанне прафсаюзаў DGB Bremen-Elbe-Weser, якое адыграла значную ролю ў прыёме і размяшчэнні больш за дзесяць беларусаў.


Лідары і актывісты Беларускага Незалежнага прафсаюза вымушана пакінулі Беларусь з-за пагрозы іх пераследу, або арышту прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі. З красавіка 2022 года прадстаўнікамі КГБ былі затрыманы больш за два дзясяткі прафсаюзных актывістаў, якія былі аб'яднаны вакол Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. Сярод іх і віцэ-старшыня БНП Аляксандр Мішук і старшыня пярвічнай арганізацыі БНП на ААТ «Гродна Азот» Андрэй Ханевіч. Акрамя прадстаўнікоў БНП, рэпрэсаваныя былі дзеячы Свабоднага прафсаюза Беларускага, Свабоднага прафсаюза Металістаў, Прафсаюза РЭП і кіраўніцтва БКДП.


Таму асноўнай тэмай мерапрыемства стане нагадванне аб арыштаваных прафсаюзных лідарах, што зараз знаходзяцца ў зняволенні. Іх колькасць на дадзены момант складае – 31 чалавек.

Адкрые мерапрыемства лідар рэгіянальнай арганізацыі Эрнэста Хардэр, а з вітальнымі словамі выступіць бургамістр Брэмена Андрэас Бовеншультэ. Таксама запланавана выступленне выконваючага абавязкі старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў і Беларускага Незалежнага прафсаюза – Максіма Пазнякова. З прамовай выступіць і старшыня Асацыяцыі «Салідарнасць» Лізавета Мерляк.


У якасці гасцей запрошаны Алесь Дзянісаў з беларускага гурта «Dzieciuki», таму для ўдзельнікаў мерапрыемства запланаваны невялічкі канцэрт.


Запрашаем усіх зацікаўленых у мерапрыемстве, а таксама ўсіх неабыякавых да лёсу палітычных зняволеных і будучага беларускага прафсаюзнага руху. Мерапрыемства абдудзецца ў Доме прафсаюзаў DGB па адрэсе: Bahnhofsplatz 22-28, 28195 Брэмен.

bottom of page