top of page
Search

Беларусы Брэмена прынялі ўдзел у акцыі пратэсту

10 снежня ў Дзень правоў чалавека ў цэнтры Брэмена прайшла акцыя прысвечаная ахвярам палітычных рэпрэсій, якую зладзілі іранскія і курдскія актывісты ў выгнанні. У мітынгу прынялі ўдзел і беларусы Брэмена

Беларусы Брэмена прынялі ўдзел у акцыі пратэсту
Беларусы Брэмена прынялі ўдзел у акцыі пратэсту

Нягледзячы на халоднае надвор“е, больш за сотню жыхароў Ганзейскага Вольнага горада Брэмена зладзілі акцыю, каля тэатра на Гётэплац.


Перад якім былі выстаўлены дзясяткі партрэтаў маладых людзей, што былі забіты іранскім рэжымам за апошнія месяцы пад час масавых акцый пратэсту


Трэба адзначыць, што ў сваім дакладзе Amnesty International апублікавала дэталі гібелі 44 дзяцей, забітых паліцыянтамі за час пратэстаў у Іране. Як мінімум у 13 выпадках улады прымусілі сем'і загінулых дзяцей публічна зняць абвінавачанні з паліцыянтаў.


Сярод удзельнікаў акцыі прысутнічалі прадстаўнікі курдскага супраціву і беларусы, якія вымушана пакінулі сваю краіну знаходзячыся пад пераследам рэжыму Лукашэнка. Сярод іх былі актывісты брэменскай суполкі «Разам» і прадстаўнікі Асацыяцыі «Салідарнасць». Людзі стаялі з партрэтамі забітых беларускім рэжымам пратэстоўцаў і бел-чырвона-белымі сцягамі.


Акцыя праходзіла як раз пад час урачыстай узнагароды Нобелеўскай прэміяй міру беларускіх, украінскіх і расейскіх праваабаронцаў у Осла. Адна з удзельніц акцыі пратэсту распавяла прысутным пра сітуацыю, што склалася ў Беларусі за апошнія два гады і пра тое, што з дыктатурамі і ганебнымі рэжымамі трэба змагацца разам, быць салідарнымі адзін з адным.


Дзень правоў чалавека — святкуецца па прапанаванню Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднанных Нацый, пачынаючы з 1950 года. У гэты дзень у 1948 годзе Генеральная Асамблея ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека.

bottom of page