top of page
Search

Аляксандр Капшуль 41 дзень трымае галадоўку

У Гомельскім абласным судзе з 9 лістапада ў закрытым рэжыме праходзіць суд па справе "Рабочага Руху", фігурантамі якой з'яўляюцца адразу дзесяць палітзняволеных, сярод якіх сябры Беларускага Незалежнага прафсаюза, у тым ліку і Аляксандр Капшуль.


Аляксандр Капшуль 41 дзень трымае галадоўку
Аляксандр Капшуль

З 31 снежня Аляксандр абвясціў галадоўку супраць парушэння заканадаўства падчас яго ўтрымання ў гомельскім СІЗА. Галадоўка працягваецца 41 дзень, пры гэтым першыя некалькі дзён ён не піў нават вады.


Палітвязняў абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве, а таксама па шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Ім пагражае да 15 гадоў зняволення.


Нагадаем, Аляксандра Капшуля затрымалі 25 верасня 2021 года на тэрыторыі РФ і перадалі супрацоўнікам КДБ Беларусі. Паведамлялася, што ў яго была зламаная нага і пашкоджаная рука.

Акрамя таго, з“явілася інфармацыя, што палітвязні маюць намер абскардзіць рашэнне КДБ аб прызнанні "Рабочага руху" "экстрэмісцкім фармаваннем".


Падтрымайце палітвязня : СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Аляксандр Сяргеевіч Капшуль

bottom of page