top of page
Search

Акцыя ў падтрымку "Герояў барацьбы за незалежны прафсаюзны рух у Беларусі"

Польскі прафсаюз NSZZ “Solidarność” распачаў прафсаюзную акцыю ў падтрымку зняволеных прафсаюзных актывістаў з Беларусі з патрабаваннем іх вызвалення.


Акцыя ў падтрымку "Герояў барацьбы за незалежны прафсаюзны рух у Беларусі"
Акцыя ў падтрымку "Герояў барацьбы за незалежны прафсаюзны рух у Беларусі". Фота: solidarnosc.org.pl

Па ініцыятыве знешнепалітычнага ведамства Нацыянальнай камісіі NSZZ "Solidarność" стартуе акцыя па адпраўцы паштовак у Пасольства Рэспублікі Беларусь у Польшчы. Для гэтага былі зроблены паштоўкі з выявамі лідараў і актывістаў Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), якія зараз асуджаныя беларускім судом і адбываюць зняволенне ў калоніях.


- Не будзем, забываць, што прафсаюзны актывіст у турме - гэта таксама проста чалавек у турме. Прыгавораны ўдалечыні ад сям'і, сяброў і блізкіх. Асуджаны на страх, асуджаны на сітуацыю, якая наўпрост пагражае яго здароўю і бяспецы.


Менавіта таму мы хочам пачаць з таго, што пакажам вам "віртуальныя асобы" герояў нашых паштовак - Герояў барацьбы за незалежны прафсаюзны рух у Беларусі, - лічаць арганізатары акцыі.

Графiка: P. Machnica

Гэтыя паштоўкі з пратэстам супраць парушэння элементарных правоў прафсаюзаў і правоў чалавека ў Беларусі можа адправіць любы сябар “Салідарнасці”. Адным з першых, хто гэта зрабіў - быў старшыня польскага прафсаюза Пётр Дуда. У ёй ён запатрабаваў, ад амбасадара Рэспублікі Беларусі ў Рэспубліцы Польшча, вызвалення прафсаюзных актывістаў:


“Шаноўны спадар амбасадар!


Прафсаюзнікі - не тэрарысты, і права на законную забастоўку для абароны працоўных і грамадзянскіх правоў не з'яўляецца падрыўной. Гэта асноўныя правы чалавека, за якія змагалася NSZZ “Solidarność”.

Патрабуем вызвалення лідэраў беларускіх прафсаюзаў, спынення рэпрэсій і захавання права на вядзенне прафсаюзнай дзейнасці!"


Пётр Дуда. Фота: M. Lewandowski

Кампанію ўжо падтрымалі і іншыя лідары прафсаюзных структур "Салідарнасці".


Напрыклад, старшыня Міжпрадпрымальніцкай арганізацыі NSZZ "Solidarność" у Volkswagen Poznań Пётр Ольбрыс; Алісія Скаўрон і Кшыштаф Адамек і NSZZ Solidarność Roca Polska і старшыня транспартнага сакратарыята Генрык Грымель.


У польскім прафсаюзе спадзяюцца, што акцыя будзе падтрымана і іншымі арганізацыямі "Салідарнасці". Паколькі гэты этап падобны да таго, што Польшча ўжо праходзіла 40 гадоў таму, калі таталітарны рэжым разглядаў незалежныя прафсаюзы, як пагрозу.

Нагадаем, што да жніўня 2020 года ціск на прафсаюзных актывістаў абмяжоўваўся звальненнем ці адміністрацыйнымі арыштамі. У пачатку 2021 года, з ростам тэрору ў Беларусі, ціск на прафсаюзы значна ўзмацніўся. Прафсаюзныя працаўнікі сталі выяўляць у сваіх офісах праслушкі і ўтоеныя відэакамеры. У штабах прафсаюзаў праходзілі ператрусы пад любой падставай. Абсталяванне было канфіскавана, офісная мэбля знішчана.


На двары ўжо 2023 год, а колькасць палітвязняў у Беларусі расце і на сённяшні дзень іх больш за 1440 чалавек. Сярод іх больш за 30 прафсаюзных актывістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні і адбываюць працяглыя тэрміны зняволення ў беларускіх турмах і працоўных лагерах.

bottom of page