top of page
Search

Актывісты СПБ адбылі сваё пакаранне і выйшлі на волю

Updated: Dec 1, 2022

Чатыры сябра Свабоднага прафсаюза Беларускага, якія былі асуджаны на два з паловай года зняволення, сёння выйшлі на волю

Актывісты СПБ адбылі сваё пакаранне і выйшлі на волю
Cябры Свабоднага прафсаюза Беларускага

Разам з імі выйшлі і астатнія студэнты, што праходзілі па «справе студэнтаў». За кратамі застаецца Таццяна Якельчык, што была затрымана пазней за астатніх.


Нагадаем, у межах гэтай крымінальнай справы былі затрыманыя адразу 12 прадстаўніц і прадстаўнікоў студэнцкай супольнасці.


Некаторыя з іх былі актывістамі Свабоднага прафсаюза Беларускага, які быў ліквідаваны ў ліпені гэтага года Вярхоўным судом

11 чалавек па справе атрымалі па 2,5 года калоніі агульнага рэжыму, а Глеб Фіцнер (адзіны, хто прызнаў віну) — два гады калоніі.


Глеб Фіцнер выйшаў на волю ў траўні, а Таццяна Екельчык павінна вызваліцца крыху пазней — бо была затрымана праз два тыдні пасля затрымання астатніх фігурантаў справы.


Справа студэнтаў, або «Суд над маладосцю», — палітычна матываваная крымінальная справа супраць студэнтаў і выкладчыкаў шэрагу мінскіх вышэйшых навучальных устаноў у Беларусі, якія прымалі ўдзел у пратэстах 2020 г. Пад час вынясення прысуду ў залу суда пусцілі пусцілі толькі блізкіх сваякоў, а да будынка суда сцягнулі тры мікрааўтобусы з АМАПам і патрулі міліцыі. У калідоры суда была чарга больш за 50 чалавек. Таксама на абвяшчэнне прысуду прыехалі паслы Чэхіі, Швецыі, ЗША і Вялікабрытаніі, але і іх не пусцілі.

bottom of page