7 жніўня ў Смаргоні былі затрыманыя 8 чалавек, усе яны - супрацоўнікі мясцовага прамысловага прадпрыемства. Як паведамляе hpravy.org, затрыманні праходзілі як на працоўных месцах, так і дома.
У адносінах да ўсіх затрыманых узбуджана адміністрацыйная справа па артыкуле 19.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Затрыманым прызначылі розныя меры пакарання, у тым ліку штрафы і арышты, а іх мабільныя прылады былі канфіскаваныя як носьбіты інфармацыі.
Інфармацыю аб затрыманнях пацвердзіў у мясцовай газеце намеснік начальніка аддзела "праваахоўвання і прафілактыкі" мясцовага РАУС Андрэй Кавяза.
Read this text in рус or eng
Σχόλια