Аргкамітэт Прэміі праваабарончай супольнасці за абарону і прасоўванне правоў чалавека апублікаваў спіс намінантаў на 2024 год. У катэгорыі «Праваабарончая салідарнасць года-2024» вылучана прафсаюзная актывістка Вольга Брыцікава, якая знаходзіцца ў зняволенні.
Вольга Брыцікава раней узначальвала Першасную прафсаюзную арганізацыю Беларускага Незалежнага прафсаюза (БНП) на прадпрыемстве ААТ "Нафтан". Справа супраць яе пачалася ў сакавіку 2024 года. Віцебскі абласны суд прызнаў яе вінаватай па артыкуле 130 КК ва ўзбуджэнні варожасці і прыгаварыў да трох гадоў пазбаўлення волі. Аднак ужо 20 жніўня адбыўся другі суд - на гэты раз па абвінавачанні ў закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі (ч. 3 арт. 361 КК) і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 КК).
Працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Суд дадаў да папярэдняга прысуду яшчэ тры гады пазбаўлення волі. У выніку Вольга Брыцікава атрымала канчатковы тэрмін - шэсць гадоў зняволення.
Традыцыйная цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў адбудзецца 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека.
20 снежня, калі Вярхоўны суд разгледзіць яе апеляцыю. Рашэнне прыме судовая калегія пад старшынствам суддзі Уладзіміра Давыдава.
Comentarios