top of page
Search

Прэзідэнту Еўрапарламента прапанавалі стаць хроснай Паліны Шарэнды-Панасюк

  • Writer: Salidarnast Belarus
    Salidarnast Belarus
  • Jan 16, 2024
  • 1 min read

13 студзеня ў Вільні адбылася сустрэча беларускай лідаркі Святланы Ціханоўскай і прэзідэнта Еўрапарламента Роберты Метсолы.


 photo - tsikhanouskaya.org
Прэзідэнт Еўрапарламента сустрэлася з сем'ямі палітвязняў \\ photo - tsikhanouskaya.org

На афіцыйнай частцы сустрэчы Метсола запрасіла Ціханоўскую прыняць удзел у Саміце Еўрапейскай народнай партыі, каб зрабіць Беларусь адной з тэм міжнароднага парадку дня, паведамляецца на сайце беларускай лідаркі.


Асобна Ціханоўская спынілася на тэме палітвязняў. Лідарка прапанавала падтрымаць ідэю стварэння міжнароднага фонду. Яго мэта - падтрымка сем'яў палітвязняў і рэабілітацыя тых, хто выйшаў на волю.


Пасля гэтага прэзідэнт Еўрапарламента сустрэлася з сем'ямі палітвязняў, а таксама з былымі палітвязнямі. У прыватнасці на сустрэчы прысутнічаў муж прафсаюзнай і грамадскай актывісткі Паліны Шарэнды-Панасюк, Андрэй Шарэнда. Беларусы расказалі гісторыі знаходжання за кратамі і заклікалі Метсолу прыкласці максімум намаганняў для вызвалення тых, хто застаецца ў турмах.

Святлана Ціханоўская прапанавала Роберце Метсале стаць сімвалічнай хроснай аднаго з беларускіх палітвязняў і заклікаць іншых сябраў Еўрапарламента далучыцца да гэтай кампаніі.

Read this text in eng or рус

Comentarios


Ya no es posible comentar esta entrada. Contacta al propietario del sitio para obtener más información.
  • Facebook
  • Twitter
bottom of page